https://www.traditionrolex.com/8
<p>Старажытная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», дагэтуль з’яўляецца любімым баўленнем часу жыхароў аграгарадка Радзюкі. Штогод «жэняць» Цярэшку, і, як ні дзіўна, моладзь разам са старэйшымі</p>

Старажытная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», дагэтуль з’яўляецца любімым баўленнем часу жыхароў аграгарадка Радзюкі. Штогод «жэняць» Цярэшку, і, як ні дзіўна, моладзь разам са старэйшымі, паведамляе «Клiч Радзiмы».

— Жыхары аграгарадка ведаюць, што на Каляды мы заўсёды ладзім гульню і збіраюцца паўдзельнічаць у гэтым вясёлым і арыгінальным дзеянні, — прызнаецца мастацкі кіраўнік сельскага Дома культуры Алена Маісеева.

Перад пачаткам дзеі ўдзельнікі мясцовай нацыянальнай народнай  кухні «Груца» пякуць бліны на калодзе.

Як звычайна, «Цярэшка» пачыналася з выбрання бацькі і маці. Яны пад гукі «Лявоніхі» злучалі 5-6 пар для ўдзелу ў ігрышчы. Затым арганізоўваліся розныя гульні. Напрыклад, гульня «Падушачка» дазваляла выбраць некага для пацалунка. У гульні «Іван ды Марыйка» хлопец з завязанымі вачыма павінен злавіць дзяўчыну.

— Праводзім і старадаўнія гульні «Ручаёк», «Цотка і лішка», «Галубкі» і іншыя, — расказвае дырэктар Дома культуры Таццяна Лаздоўская.

2

1

Пры завяршэнні ігрышча «бацькі» бласлаўлялі маладыя пары і частавалі гарачымі блінамі.

Кацярына СОСНА

Фота Валерыя КАВАЛЁНКА

https://www.traditionrolex.com/8