https://www.traditionrolex.com/8

Паводле дамоў з краінамі ЕС Беларусь выдае бясплатныя візы шэрагу катэгорый асоб. Гэта студэнты, навукоўцы, удзельнікі спартыўных, культурных праектаў. Напрыклад, такая дамова дзейнічае паміж Польшчай і Беларуссю.

Распавядае прэс-сакратар беларускага пасольства ў Варшаве Аляксей Зелянко.

Аляксей Зелянко: У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, студэнты, якія накіроўваюцца ў Белаусь з мэтай навучання ў ВНУ або на курсах, вызваляюцца ад аплаты збору за выдачу візы. Тое ж тычыцца вучоных, якія едуць з мэтай правядзення навуковых даследаванняў. У асобных выпадках або па прынцыпу ўзаемнасці ад аплаты за выдачу віз могуць быць вызвалены ўдзельнікі мерапрыемстваў культурнага, навуковага, спартыўнага характару.

Аднак асоб, якія супрацоўнічаюць з БДУ, у гэтым годзе можа чакаць расчараванне. Універсітэт прыняў унутранае распараджэнне, што не будзе ў запрашэнні замежных грамадзян прасіць бясплатныя візы. Як вядома, у консульстве без адпаведнага запрашэння з беларускага боку бясплатную візу нельга атрымаць. Відаць, такім чынам галоўная ВНУ краіны вырашыла дапамагчы дзяржаве зарабіць валюту ў Год беражлівасці. Тлумачэнні прадстаўнікоў універсітэту мы не змаглі атрымаць, паведамляе Polskie Radio S.A.

https://www.traditionrolex.com/8