<p>Сёлета адно з найбольш паспяховых прадпрыемстваў у Беларусі адзначае 120-гадовы юбілей</p>
Ад гісторыі да сучаснасці

Знаёмства з РУП «Мінск Крышталь» пачынаем з музея, які знаходзіцца на тэрыторыі завода, паведамляе «Звязда».

Па шматлікіх узнагародах, якіх у выставачнай зале сабрана больш як 700, смела можна прасачыць гісторыю «гіганта», што прыпала на тры стагоддзі. Кропка адліку — 1893 год, калі браты Ракаўшчыкі заснавалі дрожджа-вінакурны завод у Мінску на Ніжняляхаўскай (цяпер Кастрычніцкай) вуліцы. Да слова, карпусы, якія захаваліся з тых часоў, і дагэтуль выкарыстоўваюцца ў вытворчых мэтах. Пачыналася ж усё з 20 работнікаў і паравой машыны магутнасцю ўсяго толькі 5 конскіх сіл. Паступова вытворчасць набірала абароты: праз 20 гадоў завод, дзе працавала ўжо 50 чалавек, праславіўся як самае дарагое па тэхнічнай аснашчанасці прамысловае прадпрыемства горада Мінска і найбуйнейшае ў сваёй галіне ў Беларусі. Прадукцыя з фірменным знакам братоў Ракаўшчыкоў карысталася попытам у расіян, часта звярталіся па яе і заможныя князі Радзівілы. Па вартасці ацэньвалася заводская прадукцыя і на шматлікіх выставах. Аб гэтым сведчаць залатыя медалі, атрыманыя на выставе ў Парыжы ў 1905 годзе і на растоўскай выставе пастаўшчыкоў імператарскага двара 1906 года, галоўная прэмія на рымскай выставе ў 1911 годзе і шэраг іншых высокіх узнагарод.

За 120 гадоў (а сваю дзейнасць завод не спыняў нават у гады вайны) адбылося шмат пераўтварэнняў. І толькі ў 2002 годзе Мінскі вінна-гарэлачны завод «Крышталь» быў пераўтвораны ў вытворча-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінск Крышталь».

Сёння РУП «Мінск Крышталь» — шматпрофільнае прадпрыемства з перадавой тэхналогіяй і замкнёным цыклам вытворчасці, магутным вытворча-тэхналагічным патэнцыялам, здольнае гнутка рэагаваць на патрэбы рынку. З кожным годам яно толькі набірае вышыню і пашырае свае пазіцыі ў свеце.
2

Пра сувенірную прадукцыю, імпартазамяшчэнне і планы на будучыню

— Асабіста мяне ўразіў багаты выбар арыгінальнай сувенірнай прадукцыі на паліцах фірменнай крамы. Ці прымае гендырэктар удзел у распрацоўцы новых яе відаў?

— Што тычыцца сувенірнай прадукцыі, то мы ёй таксама надаём нямала ўвагі: сёння выпускаецца каля 30 найменняў. Бутэлькі «з нацыянальным каларытам», аздобленыя ў тым ліку керамікай і скурай, вельмі папулярны сярод замежных турыстаў. Работы па распрацоўцы новых відаў прадукцыі ўключаюцца ў штогадовы комплексны план забеспячэння прадпрыемства. Яны праводзяцца ў адпаведнасці з парадкам, прапісаным у стандартах прадпрыемства. Трэба адзначыць, што ў нас створана камісія па распрацоўцы новых відаў прадукцыі і ўмацаванні пазіцый прадпрыемства на рынках. Па меры неабходнасці збіраемся і прымаем або адхіляем напрацаваныя ідэі адносна ўкаранення новых відаў бутэлек і іх афармлення. Напрыклад, цяпер ідзе сур'ёзная распрацоўка сувенірнай прадукцыі да 120-годдзя завода.

1

— І калі юбілейную «сувенірку» можна будзе набыць?

— Думаю, што гэтую юбілейную эксклюзіўную прадукцыю вы зможаце набыць у бліжэйшы час у нашых фірменных крамах. Іх у нас пакуль што 22, у тым ліку 6 у Мінску. У снежні мінулага года свае дзверы для пакупнікоў адчыніла фірменная крама ў Лідзе.

— Ці ёсць неабходнасць нейкімі спецыяльнымі акцыямі ўтрымліваць пастаянных кліентаў або разлік робіцца толькі на іх звычку і свайго роду «патрыятызм»?

— Безумоўна, РУП «Мінск Крышталь» актыўна праводзіць прома-акцыі і дэгустацыі сваёй прадукцыі як у рознічнай сетцы, так і ў сваіх фірменных крамах. Акрамя таго, сёння асноўным рычагом прасоўвання прадукцыі на рынку з'яўляюцца акцыі на зніжэнне кошту. Таксама РУП «Мінск Крышталь» актыўна ўдзельнічае ў міжнародных выставах, дзе прадукцыю прадпрыемства, у тым ліку імпартазамяшчальную, адзначаюць спажыўцы і спецыялісты ў галіне як высокаякасную, якая не саступае аналагам на сусветным рынку. Толькі на праграме імпартазамяшчэння за мінулы год удалося сэканоміць 10 млн долараў.

img_1903

Надзея ДРЫЛА, Алена ДАЎЖАНОК. Фота Надзеі БУЖАН