https://www.traditionrolex.com/8
<p>У мінулым годзе для папулярызацыі відзаўскага краю выдадзены буклеты, календары, блакноты. Надрукаваны яны ў Пастаўскай і Полацкай друкарнях невялікімі тыражамі, прыгожа аздоблены фотаздымкамі мясцовых краявідаў, утрымліваюць інфармацыю пра сельсавет, медыцынскае, гандлёвае, бытавое абслугоўванне на яго тэрыторыі</p>

У мінулым годзе для папулярызацыі відзаўскага краю выдадзены буклеты, календары, блакноты. Надрукаваны яны ў Пастаўскай і Полацкай друкарнях невялікімі тыражамі, прыгожа аздоблены фотаздымкамі мясцовых краявідаў, утрымліваюць інфармацыю пра сельсавет, медыцынскае, гандлёвае, бытавое абслугоўванне на яго тэрыторыі, паведамляе «Браслаўская звязда».

На ўсіх рэкламных праспектах змешчаны выявы герба і флага гарадскога пасёлка Відзы, якія зацверджаны ўказам прэзідэнта 9 лютага 2004 года.

Ідэя выпусціць такую рэкламную прадукцыю належыць старшыні сельсавета Мар’яну Хадасевічу. Падтрымалі яе мясцовыя прадпрымальнікі, якія выдзелілі сродкі на выданне.

Зінаіда Палулех

https://www.traditionrolex.com/8