Веласіпедны маршрут пад Гродна абсталююць за кошт Еўрасаюза

03.02.2013 - Новости

Веласіпедны маршрут пад Гродна абсталююць за кошт Еўрасаюза

Веламаршрут «Мелавыя горы» будзе створаны ў ваколіцах Гродна за кошт міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграме Латвія–Літва–Беларусь да канца 2014 года. Ён прадугледжвае развіццё велаінфраструктуры  ў памежных беларускіх і літоўскіх гарадах Гродне, Ашмянах, Бірштонасе і Алітусе

Веламаршрут «Мелавыя горы» будзе створаны ў ваколіцах Гродна за кошт міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграме Латвія–Літва–Беларусь да канца 2014 года.

Ён прадугледжвае развіццё велаінфраструктуры  ў памежных беларускіх і літоўскіх гарадах Гродне, Ашмянах, Бірштонасе і Алітусе.

Асноўную колькасць сродкаў – каля 425 тысяч еўра выкарыстаюць літоўскія партнёры. Беларускі бок павінен засвоіць 279,6 тысячы еўра.

Рэалізацыяй беларускай часткі праекта займаецца ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Ашмянскі райвыканкам і абласное аддзяленне ГА «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз».

Як распавёў «Твайму стылю» прадстаўнік Гродзенскага абласнога аддзялення «Рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюза» Сяргей Каляда, у межах праекта будзе распрацаваны веласіпедны маршрут «Мелавыя горы» агульнай працягласцю 30,5 км.

Сам маршрут па маляўнічых ваколіцах Гродна ўжо распрацаваны, цяпер неабходна выканаць яго на мясцовасці.

Грунтовая веладарожка пачнецца ў раёне вуліцы Фестывальнай, пройдзе па правым беразе Нёмана, абміне форт № 13, азёры Сінька і Зялёнка і ўздоўж Мелавых гор вернецца на вуліцу Фестывальную.

Уздоўж маршрута павінны з’явіцца альтанкі, месцы, дзе можна будзе распаліць вогнішча, лесвіцы – 12 так званых малаабсталяваных месцаў для адпачынку.

У Ашмянах у межах гэтага ж праекта пабудуюць веладарожку з пакрыццём.

Праект «Развіццё веласіпеднага турызму і турысцка-інфармацыйнай сістэмы ў памежным рэгіёне Літвы і Беларусі» падтрыманы яшчэ ў лістападзе 2011 года, але з-за абсурдна забюракратызаванай беларускім бокам працэдуры нацыянальнага ўхвалення, рэалізацыя яго да гэтай пары не пачыналася.

На разгляд і ўхваленне ўжо падтрыманага праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі беларускаму боку спатрэбілася 18 месяцаў – палова тэрміну, адведзенага на рэалізацыю праекта. Нарэшце 29 студзеня 2013 года Савет міністраў даў згоду. Наперадзе – падпісанне праект-кантракта літоўскім партнёрам, мэрыяй Бірштонаса.

Потым яшчэ 45 сутак адводзіцца на атрыманне першай часткі сродкаў, і толькі пасля гэтага пачнецца праца па праекце.

Паводле ўмоў праграмы, выдзяленне сродкаў скончыцца да снежня 2014 года, таму рэалізатарам праекта ў любым выпадку давядзецца ўкласціся ў гэты тэрмін.

Кася Крот

Рубрики: Активный Туризм Инфраструктура

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах