https://www.traditionrolex.com/8
<p>Што датычыць верталёта, які ўстаноўлены ў галерэі ваеннай тэхнікі, то ён эксплуатаваўся з 1975 года, у тым ліку ў асобных «гарачых» кропках свету, меў баявыя кулявыя пашкоджан­ні. «Ветэран» дастойна адлятаў і цяпер будзе працягваць «службу» на зямлі, нагадваць людзям пра сваю веліч  і магутнасць. У ліку першых ля верталёта, як і ля іншай баявой тэхнікі — бронетранспарцёра БТР-60, машыны пяхоты БМП-1П і дэсанта БМД-2, спыняцца нашы землякі-«афганцы»</p>

29 студзеня, у парку па вуліцы Гагарына, дзе ўстаноўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам і  ствараецца экспазіцыя ваеннай тэхнікі, з’явіўся яшчэ адзін экспанат — верталёт МІ-8.  Такі падарунак  да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў зрабілі ваеннаслужачыя Асобнага авіяцыйнага атрада органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, паведамляе «Пастаўскі край».

Перш чым трапіць на пастамент, вінтакрылая машына была  прыведзена ў нерабочы стан, але яе знешні выгляд цалкам захаваны. Буксі­роўка верталёта з вайсковай часці да новага месца стаянкі працягвалася каля паўтары гадзіны. Незвычайны картэж  у суправаджэнні аўтамашыны ДАІ, захоўваючы ўсе меры бяспекі, праехаў па аб’язной вакол горада дарозе, адзінаццацікіламетроўцы, затым збочыў на вуліцу Кляра і выклі­каў здзіўленне ў вадзіцеляў сустрэчных транспартных сродкаў і пешаходаў. Уразілі сам факт перамяшчэння верталёта па дарозе і яго габарыты: даўжыня МІ-8 разам  з вінтамі — 25,3 метра, вышыня — 5,5 метра. Нягле­дзячы на гэта, машына «паслухмяна» рухалася за цягачом і бесперашкодна, манеўруючы пры дапамозе ваеннаслужачых, «апрануўшы» лопасці нясучага вінта, заняла сваё пачэснае месца ў новай галерэі. Увішна і дакладна дзейнічалі як ваенныя, так і цывільныя спецыялісты. І пакуль яны вырашалі свае задачы па ўстаноўцы верталёта, адзін з кіраўнікоў работ, бартавы тэхнік-інс­труктар, маёр Сяргей Бурлака расказаў:

— Шматмэтавы двухрухавіковы верталёт МІ-8 быў распрацаваны яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў і з’яўляецца самым масавым у свеце, а таксама ўваходзіць у спіс самых масавых верталётаў у гісторыі авіяцыі. На ўзбраенне Ваенна-Паветраных Сіл СССР паступіў у 1967 годзе і зарэкамендаваў сябе настолькі ўдалай машынай, што і цяпер пастаянна папаўняе расійскія паветраныя войскі, а ўвогуле МІ-8 выкарыстоўваюць больш чым у 50 краінах свету. Верталёт з’яўляецца сусветным рэкардсменам па колькасці мадыфікацый, а яго мадэрнізацыя дасягнула небывалай дасканаласці.

23

4

5

Што датычыць верталёта, які ўстаноўлены ў галерэі ваеннай тэхнікі, то ён эксплуатаваўся з 1975 года, у тым ліку ў асобных «гарачых» кропках свету, меў баявыя кулявыя пашкоджан­ні. «Ветэран» дастойна адлятаў і цяпер будзе працягваць «службу» на зямлі, нагадваць людзям пра сваю веліч  і магутнасць.

У ліку першых ля верталёта, як і ля іншай баявой тэхнікі — бронетранспарцёра БТР-60, машыны пяхоты БМП-1П і дэсанта БМД-2, спыняцца нашы землякі-«афганцы», якія па традыцыі ў сярэдзіне лютага адзначаць Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

https://www.traditionrolex.com/8