https://www.traditionrolex.com/8
<p>Турыстычны інфармацыйны цэнтр адкрыецца 14 лютага ў Слоніме ў былым будынку Дзяржаўтаінспекцыі. Гэта чарговы цэнтр, які будзе адкрыты ў Гродзенскай вобласці ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Камунікацыі без межаў – стварэнне трансгранічнай турыстычна-інфармацыйнай сеткі»</p>

Турыстычны інфармацыйны цэнтр адкрыецца 14 лютага ў Слоніме ў былым будынку Дзяржаўтаінспекцыі, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Гэта чарговы цэнтр, які будзе адкрыты ў Гродзенскай вобласці ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Камунікацыі без межаў – стварэнне трансгранічнай турыстычна-інфармацыйнай сеткі». Для падпісання дамовы аб супрацоўніцтве Слонім наведае бурмістр Аўгустова Казімеж Кажухоўскі:

– Падпісанне дамовы з мэтай рэалізацыі супольных турыстычных праектаў, можа, і не толькі турыстычных, але і звязаных з інфраструктурай, але перадусім, канешне, турыстычных, каб гэтыя два гарады маглі супольна падаваць праекты. Маем пэўныя ідэі, таму едзем, але фармальнага паразумення пакуль няма. Маем нейкія ідэі, якія мы хочам рэалізаваць, думаю, што ўлады Слоніма таксама іх прадставяць.

Галоўнай мэтай праекта, які збіраюцца рэалізаваць улады Аўгустова і Слоніма, з'яўляецца садзейнічанне развіццю трансгранічнага турызму шляхам стварэння на тэрыторыі памежных раёнаў Беларусі і Польшчы сеткі пунктаў турыстычнай інфармацыі. У снежні мінулага года турысцка-інфармацыйны пункт быў створаны ў Гродне, цяпер на чарзе – Слонім.

Антон Разумоўскі

https://www.traditionrolex.com/8