https://www.traditionrolex.com/8
<p>У межах кірмашу будзе арганізавана мноства захапляльных майстар-класаў. Верагодна, самым незвычайным і цікавым сярод іх стане майстар-клас ад студыі «Кветка бай» – выраб рэалістычных кветак з самазастываючай палімернай гліны</p>

16 і 17 лютага з 12 да 18.00 у 12-й зале Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. К. Маркса, 12) адбудзецца выстаўка HandMade, на якой будуць прадстаўлены работы беларускіх майстроў-рамеснікаў. Выстаўка-кірмаш вырабаў ручной вытворчасці HandMade прымеркавана да Дня абаронцаў Айчыны і Міжнароднага жаночага дня – час, калі для кожнага з нас самае актуальнае пытанне, што падарыць каханым.

Беларускія фэшн-майстры і рамеснікі прапануюць пашыраны асартымент аўтарскіх тавараў і падарункаў ручной работы: стыльнае адзенне, шыкоўныя аксесуары і ўпрыгажэнні, арт-аб’екты і дэкаратыўныя прадметы інтэр’ера, сезонныя цацкі, арыгінальныя сувеніры. Усе наведвальнікі змогуць непасрэдна на месцы запакаваць набытыя падарункі. На выстаўцы традыцыйна можна набыць тавары для самых розных відаў рукадзелля.

Акрамя таго, у межах кірмашу будзе арганізавана мноства захапляльных майстар-класаў. Верагодна, самым незвычайным і цікавым сярод іх стане майстар-клас ад студыі «Кветка бай» – выраб рэалістычных кветак з самазастываючай палімернай гліны.

Уваходны білет на выставу – 10 000 рублёў, пры аглядзе ўсёй экспазіцыі музея – 15 000 рублёў.

Даведкі па тэлефоне: (+375 44) 763-95-93 ці па электроннай пошце: remesla@tut.by

Праграма майстар-класаў:

Субота, 16 лютага

14.10–14.55   Майстар-клас: «Шарф» ў тэхніцы мокрага валяння (вядзе Наталля Перападзя).
15.10–15.55   Майстар-клас па крэатыўнаму вязанню. Вядомая не толькі ў Беларусі, але і за межамі майстар Марына Моўчан правядзе агульны майстар-клас па крэатыўнаму вязанню на вілцы+фрыформ і прадэманструе асноўныя прыёмы гэтага рамяства.
16.05–16.50   Майстар-клас па працы са скурай (вядзе Людміла Васкабовіч).
17.00–17.45   Майстар-клас па скрапбукінгу «Паштоўка для мужчыны» (вядзе Антаніна Елісеева).

Нядзеля, 17 лютага

12.20–13.05   Майстар-клас па працы с самазастываючай палімернай глінай ад студыі рэалістычнай фларыстыкі «Кветка бай». Падчас занятку ўдзельнікі сваімі рукамі змогут зрабіць рэалістычныя кветкі з самазастываючай палімернай гліны. Увага!!! Папярэдні запіс па тэл. 8-044-763-95-93. Група з 10 чалавек дзеліцца на дзве падгрупы. Працягласць 2,5 гадзіны, необходна заплаціць за гліну – 13 000 рублёў з челавека.
15.10–15.55   Майстар-клас па мылаварэннюю: віды, склад, характарыстыка мыльнай асновы, тэхнікі мылаварэння, формы для мыла і шмат іншага (вядзе Анастасія Прышчэпава).
16.05–16.50   Майстар-клас па валянню. Падчас майстар-класа наведвальнікі даведаюцца пра віды воўны, метадах валяння, дэкаратыўных валокнах, убачаць, як зваляць бусіны з воўны і сабраць з іх завушніцы (вядзе Тэрэза Дамашэвіч).
17.00–17.45   Майстар-клас па працы з палімернай глінай (вядзе Яўгенія Андрэева).

1

https://www.traditionrolex.com/8