https://www.traditionrolex.com/8
<p>Плануецца, што пешаходны пераход будзе пралягаць паміж Тэрэспалем і Брэсцкай крэпасцю. Кошт праекта складзе ад 20 да 30 мільёнаў злотых. Зараз на ўсёй тэрыторыі польска-беларускай мяжы не існуе ніводнага пешаходнага або веласіпеднага перахода, за выключэннем турыстычнага перахода ў Белавежы</p>

«Трэба максімальна выкарыстаць геаграфічнае размяшчэнне», – кажа бургамістр Тэрэспаля Яцэк Данелюк, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Разам з гміннымі і павятовымі ўладамі ён прапануе ажыццявіць праект пабудовы пешаходнага памежнага перахода на польска-беларускай мяжы:

– Гэтая тэма зайшла вельмі высока, яна ўстала на Радзе міністраў. На сёння патрэбны дамоўленасць двух бакоў і канкрэтнае рашэнне, пакуль такога рашэння няма. Мы гэтага не разумеем, бо адной з галоўных задач Еўрасаюза з'яўляецца выхад да чалавека, адкрыццё на ўвесь Усход.

Плануецца, што пешаходны пераход будзе пралягаць паміж Тэрэспалем і Брэсцкай крэпасцю. Кошт праекта складзе ад 20 да 30 мільёнаў злотых. Зараз на ўсёй тэрыторыі польска-беларускай мяжы не існуе ніводнага пешаходнага або веласіпеднага перахода, за выключэннем турыстычнага перахода ў Белавежы.

Радэк Дамброўскі

https://www.traditionrolex.com/8