https://www.traditionrolex.com/8
<p><span class="zoomMe">Прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы «За ўратаванне Курапат» Ганна Шапуцька, Марат Гаравы і Уладзімір Раманоўскі на сустрэчы з чыноўнікамі Мінскага аблвыканкама, Мінкульта і Мінархітэктуры высвятлялі будучыню забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол», які будуецца ля Курапат</span></p>

Прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы «За ўратаванне Курапат» Ганна Шапуцька, Марат Гаравы і Уладзімір Раманоўскі на сустрэчы з чыноўнікамі Мінскага аблвыканкама, Мінкульта і Мінархітэктуры высвятлялі будучыню забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол», які будуецца ля Курапат, паведамляе Радыё «Свабода».

«Я задавала канкрэтныя пытанні. Калі знясуць будынкі «Бульбаш-хола» і СТА, якая да іх прылягае? Калі будзе гатовы новы план упарадкавання Курапат з улікам культурна-ахоўных зон? Чыноўнікі адказалі толькі, што пакуль пытанне вывучаецца, будаўніцтва спынена на паўгода — гэты тэрмін скончыцца ў маі», — паведаміла Шапуцька «Свабодзе».

«Тут такі парадак: Міністэрства культуры павінна зацвердзіць ахоўныя зоны, тады Мінаблвыканкам павінен зацвердзіць горадабудаўнічы праект, пасля будуць грамадскія абмеркаванні, і ўжо толькі пасля ўсяго гэтага будзе гатовы канчатковы праект. Дык вось выглядае, што ўсе гэтыя структуры нешта вывучаюць, робяць паасобку, а ніякай ані каардынацыі, ані цэнтралізавана зведзенай інфармацыі няма», — канстатавала Ганна Шапуцька.

На папярэдняй сустрэчы Святлоў ківаў на Мінскі аблвыканкам

6 лютага Шапуцька сустракалася з міністрам культуры Барысам Святловым.

«Міністр не змог даць дакладнага адказу, спаслаўся на тое, што Міністэрства культуры чакае плану на зацверджанне ад Мінскага аблвыканкама. Цяпер, нягледзячы на тое, што будаўніцтва «Бульбаш-хола» спынена, у прылеглым да яго будынку адчынілася СТА, якая працуе», — заявіла тады Шапуцька «Свабодзе».

«Гэта парушэнне, таму што ў ахоўнай культурна-гістарычнай зоне не могуць узводзіцца і дзейнічаць аніякія збудаванні, якія не маюць дачынення да мэмарыяла».

Частка «Бульбаш-хола» павінна пайсці пад бульдозер

Чатыры жылыя дамы забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» павінны быць вынесеныя за тэрыторыю ахоўнай зоны ўрочышча Курапаты.

Мінскі райвыканкам прыняў пастанову аб распрацоўцы праекта дэталёвага планавання тэрыторыі ў раёне ўрочышча Курапаты. У выніку будуць удакладненыя межы ахоўных зон Курапат і тэрыторыя забудовы каля ўрочышча. Такім чынам, павінен вырашыцца і лёс забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол». Некаторыя спецыялісты лічаць, што гэты комплекс неабходна дэмантаваць.

Парушэнне межаў гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курапаты» пры будоўлі забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» было выяўлена яшчэ ў лістападзе мінулага года. З таго часу будоўля прыпынена, кажуць яе ахоўнікі.

Даведка «Свабоды»

Курапаты — урочышча пад Мінскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКУС расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку-маі 1988 года ў лясным масіве Курапаты знайшлі парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя дзякуючы дзейнасці Зянона Пазняка і грамадскай арганізацыі «Мартыралог Беларусі».

У чэрвені 1988 года была створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах. У працэсе расследавання, як пацверджана ў інфармацыйным паведамленні Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 года, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсіраваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выявілася, што на тэрыторыі каля 30 га размешчана 510 групавых пахаванняў, з якіх шляхам эксгумацыі было праверана 8. У 6 з іх знайшлі шкілетныя парэшткі людзей, адзенне і іншыя асабістыя рэчы. Каб ушанаваць памяць ахвяр, пастаўлены крыжы, іншыя мемарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах не раз чыніліся акты вандалізму.


https://www.traditionrolex.com/8