Недахопы ў аквапарку ліквідуюцца, а вось з паводзінамі адпачываючых ёсць праблемы

16.02.2013 - Новости

Недахопы ў аквапарку ліквідуюцца, а вось з паводзінамі адпачываючых ёсць праблемы

Па факце гібелі хлопчыка летам мінулага года ў Водным палацы Следчым камітэтам была ўзбуджана крымінальная справа. Пасля яе расследавання было складзена прадстаўленне аб выкараненні выяўленых недахопаў у арганізацыі адпачынку ў гэтай установе. Сярод патрабаванняў былі як арганізацыйныя моманты, так і прадпісанні практычнага характару

Па факце гібелі хлопчыка летам мінулага года ў Водным палацы Следчым камітэтам была ўзбуджана крымінальная справа. Пасля яе расследавання было складзена прадстаўленне аб выкараненні выяўленых недахопаў у арганізацыі адпачынку ў гэтай установе. Сярод патрабаванняў былі як арганізацыйныя моманты, так і прадпісанні практычнага характару, паведамляе газета «Раённыя буднi» (Пружаны).

Пра зробленае расказвае дырэктар ДЮСШ № 2 В.С. Зуй:

— Большасць патрабаванняў следчых органаў мы выканалі, у чым увачавідкі пераканаўся прадстаўнік камітэта, які і праводзіў маніторынг. Сярод іх — павелічэнне колькасці інструктараў-выратавальнікаў да дзесяці чалавек, шукаем яшчэ трох кандыдатаў на пасаду інструктара-метадыста спартыўнага збудавання. Але гэта павінны быць людзі толькі са спецыяльнай адукацыяй, а такіх у раёне мала. Таму і адчуваем кадравы недахоп. Таксама спадзяемся на чарговы выпуск маладых спецыялістаў, а  аклады плануем павысіць за кошт пазабюджэтнай дзейнасці.

Адзінае, што мы пакуль не зрабілі, — гэта адгароджванне басейна для дарослых ад дзіцячага аквапарка. Заказана праектна-каштарысная дакументацыя, у верасні Водны палац будзе закрыты на прафілактыку, падчас якой такія работы будуць праведзены.

— Васіль Сяргеевіч, пасля падобнай трагедыі ў Санкт-Пецярбургу высветлілася, што ніякіх нарматыўных актаў наконт дзеянняў інструктараў аквапаркаў не існуе. Як сведчыць прадстаўленне Следчага камітэта, тое ж тычылася і нашага Воднага палаца. А значыць, адсутнічае адказнасць службовых асоб у выпадку такіх здарэнняў…

— Трэба прызнаць, што гэта праўда. Але недахопы былі ўлічаны, і цяпер у пералік службовых абавязкаў унесены неабходныя змяненні. Інструкцыі прайшлі ўзгадненне з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Інфармацыя даведзена да супрацоўнікаў палаца з патрабаваннем строга выконваць свае службовыя абавязкі.

Між тым хацелася б агучыць і іншую праблему. Нядаўна літаральна на маіх вачах ледзь зноў не здарылася бяда з-за нядбайнасці маці, якая пакінула чатырохгадовую дачку і вырашыла праехацца па трубе. Дзіцяці ж яна загадала… чакаць яе на борціку басейна. Дзе ж дзіця ўстрымаецца і не палезе ў ваду? Дзякуй Богу, дзяўчынку заўважыў выратавальнік і паспеў выцягнуць. Па два-тры такія здарэнні рэгіструюцца практычна кожны месяц. Бацькі забываюць, што прыйшлі яны сюды не толькі для ўласных забаў, што нясуць адказнасць за сваіх дзяцей.

— Каля касы стаіць спецыяльны стэнд з правіламі паводзін у палацы, вызначаны і абавязкі бацькоў. Чаму адміністратары не звяртаюць увагу наведвальнікаў з дзецьмі на гэту інфармацыю?

— Звяртаюць абавязкова. Калі ідзе група наведвальнікаў, то праводзяць тлумачальныя гутаркі. Больш таго, бацькі з дзецьмі на касе пасля аплаты даюць распіску ў тым, што азнаёмлены з усімі абавязкамі дарослых. Дарэчы, тая маці, што пакінула дзяўчынку, таксама распісалася тут. Каб застрахавацца, мы пайшлі на тое, што складаем уласныя своеасаблівыя «чорныя спісы», у якіх пазначаем прозвішчы такіх парушальнікаў. Забараніць наведваць палац ім мы не можам, але папярэджваем інструктараў, каб звярталі на такіх адпачываючых больш увагі.

Гутарыў Алег Сідарэнка

Рубрики: Безопасность

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах