https://www.traditionrolex.com/8
<p>У панядзелак у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» урачыста адкрылася  выстава аднаго  экспаната – «Біблія Францыска Скарыны:  скрозь стагоддзі»<strong></strong></p>

У панядзелак у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» урачыста адкрылася  выстава аднаго  экспаната – «Біблія Францыска Скарыны:  скрозь стагоддзі», паведамляе газета «Нясвiжскiя навiны».

З прывітальнымі словамі на цырымоніі адкрыцця выступілі  дырэктар НГКМЗ «Нясвіж» Сяргей Клімаў, прадстаўнік Міністэрства культуры Рэспублікі  Беларусь, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў  культуры народнай творчасці  Дзмітрый  Шляхцін, аташэ пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь  Аніка Шэфер. Як адзначыў у сваім выступленні дырэктар НГКМЗ «Нясвіж» Сяргей Клімаў, Біблія Францыска  Скарыны  нездарма пасля  Нацыянальнай бібліятэкі  Беларусі экспануецца ў капліцы замка Радзівілаў. Гэта памяшканне спецыяльна створана для  малітвы. І хаця Радзівілы ў большасці сваёй былі католікамі, яны не перашкаджалі і будаўніцтву храмаў іншых канфесій і веравызнанняў на сваіх землях, спрыялі развіццю духоўнасці і культуры ў краіне. Да таго  ж, яшчэ з заснавання замка  род Радзівілаў збіраў асабістую ўнікальную бібліятэку, якая налічвала  каля 20 тысяч  тамоў, імі быў створаны архіў Вялікага княства Літоўскага. Сяргей Клімаў таксама  выказаў вялікую ўдзячнасць  нямецкаму боку за выдатную захаванасць старадруку, які дайшоў да нашых часоў амаль што ў першапачатковым выглядзе.

Аташэ пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь Аніка Шэфер расказала, што  прадстаўленая ў замку Біблія  Францыска Скарыны – адзіны экзэмпляр  беларускага ўсходнеславянскага  кнігадрукавання, які  існуе ў  Германіі і ўпершыню экспануецца ў Беларусі.

1

Гэта кніга была надрукавана ў 1517–1519 гадах у Празе, і на працягу  стагоддзяў належала нямецкаму  гораду Гёрліц. Толькі ў 2003 годзе гэта ўнікальнае выданне было знойдзена ў фондах Верхнелужыцкай  навуковай бібліятэкі. І тое, што зараз яно выстаўляецца ў Нясвіжы – культурнай сталіцы Беларусі 2012 года, – вельмі сімвалічна.

Галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры  народнай творчасці Міністэрства культуры  Рэспублікі Беларусь  Дзмітрый Шляхцін адзначыў, што праект  выставы  аднаго экспаната «Біблія Францыска Скарыны: скрозь стагоддзі» з'яўляецца  доказам усведамлення і пераасэнсавання гісторыі дзвюх краін з адзіным  разуменнем каштоўнасці гэтай  унікальнай манаграфіі. Ён таксама выказаў глыбокую ўдзячнасць  пасольству ФРГ у Рэспубліцы Беларусь за дапамогу ў арганізацыі выставы Бібліі Скарыны. Здзяйсненне такога  праекта пацвярджае  вялікую  пашану, якую беларускі народ заўсёды  адчуваў да духоўных каштоўнасцяў.

2

Цудоўным музычным абрамленнем урачыстай цырымоніі адкрыцця выставы стала ігра ансамбля старадаўняй  музыкі «Кантабіле» . А дзейнічаць  выстава «Біблія Францыска Скарыны: скрозь стагоддзі»  будзе ў Палацава-паркавым ансамблі ў Нясвіжы да 25  кастрычніка.

Соф'я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

https://www.traditionrolex.com/8