https://www.traditionrolex.com/8
<p>На першую сустрэчу праекта «Мова ці кава» прыйшло каля ста чалавек</p>

Вывучаць беларускую мову ў кавярні зараз могуць мiнчукі. На першую сустрэчу праекта «Мова ці кава» прыйшло каля ста чалавек, паведамляе  Беларускае радыё «Рацыя».

Нефармальныя курсы роднай мовы прызначаны для ўсіх, хто вучыў, але забыўся, ведае, але саромеецца размаўляць. Аўтар ідэі праекту Кацярына Кібальчыч упэўнена, што праблемы вырашаюцца даволі легка:

– Большасць беларусаў ведаюць мову, яны вучылі яе ў школе, чыталі, здавалі нейкія экзамены. Проста мова ў іх пасіўная, і гэта праблема. Такімі курсамі вельмі лёгка іх разгаварыць. Таму наш асноўны прынцып – гэта пагружэнне ў моўную практыку.

Сустрэчы будуць праходзіць раз на тыдзень да пачатку лета. Выкладчыкамі запрошаны журналіст Глеб Лабадзенка, філолаг Алеся Літвіноўская і музыка гурта «Рэха» Андрусь Такіданг.

 

https://www.traditionrolex.com/8