<p>Хто не з баязлівых, глядзіце наш сённяшні выпуск Край. BY. Як бы ні было страшна, варта паглядзець на месца, дзе стаяла сядзіба роду кавалераў найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Рэчы Паспалітай, пазнаёміцца з мясцовымі жыхарамі, каб усвядоміць: трэба берагчы тое, што маем. А яшчэ прайсціся сцежкамі, якімі ў ХІХ ст. з ахвотай шпацыравалі найлепшыя прадстаўнікі ліцвінскай інтэлігенцыі</p>

Сёння трохі страшылак, дарагія землякі. Той самы канец лютага, калі хочацца пачуць страшную і поўную таямніц гісторыю, каб у самы напружаны момант заплюшчыць вочы, а расплюшчыўшы, пабачыць: ужо вясна, то бок усё добра.

Таму сёння запрашаем усіх паслухаць разам з намі сапраўдную гісторыю пра таямнічыя скарбы, якія доўгімі начамі бернардынцы спрабавалі дастаць з незвычайнай дамавіны. Хадзем, хадзем, ужо хутка вы пачуеце жудасны трэск, убачыце, як знікае святло, а пліта дамавіны зрушваецца, і гучыць вусцішны шэпт: «Спачывай у спакоі!»

Хто не з баязлівых, глядзіце наш сённяшні выпуск Край. BY. Як бы ні было страшна, варта паглядзець на месца, дзе стаяла сядзіба роду кавалераў найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Рэчы Паспалітай, пазнаёміцца з мясцовымі жыхарамі, каб усвядоміць: трэба берагчы тое, што маем. А яшчэ прайсціся сцежкамі, якімі ў ХІХ ст. з ахвотай шпацыравалі найлепшыя прадстаўнікі ліцвінскай інтэлігенцыі! 

 Да вясны – сцежкамі роднага краю. Хадзем, беларус, хадзем… Нас чакае Беніца.

Інфармацыйныя партнёры:

cd26906dd4ed02a2a5dfda931ce62d9d_500_0_0

5ee0e658d0313c3f62a5350965f722ac_202_0_0

a725c2861147892c451a87e45278cf76_266_0_0

02351e2117f8e8de5279ecdc42ab7eb2_500_0_0