<p>Пры будауніцтве новых лыжаролерных трас на ўзбраенне будуць узятыя міжнародныя стандарты. На спецыяльных трасах можна будзе ўлетку паганяць на веласіпедзе, а ўзімку – на лыжах. Задумана заснаваць некалькі новых аб'ектаў. Адзін з іх – у раёне Пячэрскага лесапарка, пяцікіламетровая. Таксама у планах – лыжаролерная траса ў раёне Святога возера, працягласцю 1400 метраў</p>

Дзве лыжаролерныя трасы з'явяцца ў Магілёве. Таким чынам выканаўчая ўлада горада мае намер кардынальна падыйсці да развіцця веласпорту, паведамляе Тэлерадыёкампанiя «Магiлёў».

— Пры будауніцтве новых лыжаролерных трас на ўзбраенне будуць узятыя міжнародныя стандарты. На спецыяльных трасах можна будзе ўлетку паганяць на веласіпедзе, а ўзімку – на лыжах. Задумана заснаваць некалькі новых аб'ектаў. Адзін з іх – у раёне Пячэрскага лесапарка, пяцікіламетровая. Таксама у планах – лыжаролерная траса ў раёне Святога возера, працягласцю 1400 метраў, – распавёў намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Мікалай Міхаленя.

Галоўнае пытанне: калі ж надыйдзе доўгачаканы час і для веласіпедыстаў ярка загарыцца зялёнае святло ўжо па міжнародных мерках? Аказваецца, будаўніцтва абедзвюх трас – і ў Пячэрскім лесапарку, і каля Святога возера – павінна распачацца і завяршыцца ўжо ў 2014 годзе. Гэта пацвердзілі ў гарвыканкаме. Трэба толькі паспець да гэтага часу падрыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю. Толькі на будаўніцтва трасы ў Пячэрскім лесапарку, па самых прыблізных падліках, спатрэбіцца 10 мільярдаў рублёў.

Рэзон ад грашовых укладанняў па традыцыі будзе вымярацца інвестыцыямі ў здароўе. Карыстацца новымi трасамі можна будзе бясплатна ўсім жадаючым. Ад гэтага найбольш выйграюць аматары актыўнага адпачынку. Але разам з тым і жадаючых заняць свой час з карысцю для здароўя ў Магілёве стане больш.