Гродзенскі калекцыянер мае падшыўку французcкага часопіса за 1863 год з гравюрамі, прысвечанымі паўстанню Каліноўскага

21.02.2013 - Новости

Гродзенскі калекцыянер мае падшыўку французcкага часопіса за 1863 год з гравюрамі, прысвечанымі паўстанню Каліноўскага

Гродзенскі калекцыянер мае падшыўку французcкага часопіса за 1863 г. з гравюрамі, прысвечанымі паўстанню Каліноўскага, паведамляе «Наша Нiва».

Паўгадавік l’Illustration парыжскага выдання – у руках калекцыянера з Гродна Яна Лялевіча. Пад цвёрдай вокладкай з залачоным цісненнем сабраныя нумары часопіса фармату А3 за першую палову 1863 года.

Верагодней за ўсё, часопіс меў свайго карэспандэнта (ці карэспандэнтаў) непасрэдна на месцы канфлікту. І карэспандэнт праз Германiю дасылаў у Францыю свае нататкі і замалёўкі, з якіх рабіліся гравюры.

2

Фота тады ўжо існавала, але праблема ў тым, што тагачасны друк не мог яго перадаць. Таму ў нейкім сэнсе гэтыя 49 гравюр — адзіныя «франтавыя здымкі» з 1863-га.
3

Сярод паўстанцкіх сюжэтаў — «Выхад паўстанцаў з Гродна», «Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў»... Расчытанне і пераклад подпісаў хронікі — асобная тэма для даследавання.

4

Цікава, што ў той самы час у свеце ішлі як мінімум дзве вайсковыя кампаніі — Грамадзянская вайна ў ЗША i вайна саюзнікаў (Англіі, Францыі, Іспаніі) супраць Мексікі. Батальныя сцэны гэтых канфліктаў і паўстання ў былой Рэчы Паспалітай стаяць побач, што сведчыць аб вялікім міжнародным рэзанансе, які атрымала выступленне інсургентаў.
5

«Мы можам быць удзячнымі французам за тое, што дзякуючы гэтым выявам маем сёння мажлівасць вывучаць слаўную старонку нашай гісторыі», – кажа Ян Лялевіч.

6

У гродзенскіх музеях такога фаліянту дакладна няма. Ці ёсць яшчэ дзе ў Беларусі?

7

«Са слоў аднаго старога калекцыянера, – працягвае Лялевіч, – падобную падшыўку ён бачыў за савецкім часам у Ленінградзе, каштавала яна нешта каля 300 рублёў…» Але пазбаўляцца ад каштоўнага здабытку калекцыянер калі і будзе, дык толькі на карысць нейкай беларускай грамадскай установы — каб унікальныя выявы былі даступныя шырокаму колу людзей.

8

Паўгадавік l’Illustration за другую палову 1863 года куды бяднейшы на сюжэты, прысвечаныя паўстанню. У той жа час паралельна выходзілі і іншыя французскія выданні падобнага фармату — напрыклад, Le monde illustre, у якім паўстанцкая тэматыка таксама знайшла адбітак. Пры гэтым наяўнасць цэльнай падшыўкі — рэдкасць, часцей за ўсё гравюры сустракаюцца паасобку, без тэксту з тлумачэннямі.

9

10

11

Алесь Кіркевіч

Рубрики: Калейдоскоп

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах