https://www.traditionrolex.com/8
<p> Зімовы курорт Істэбна – любімае месца адпачынку кіраўніка краіны</p>

Зіма пакрысе завяршаецца, але ў Польшчы, у гарах, умовы для катання на лыжах і сноўбордзе нядрэнныя, паведамляе Polskie Radio S.A.

І сёння ў рубрыцы «Запрашаем у Польшчу» накіруемся ў пэўную польскую мясцовасць, дзе існуюць нядрэнныя ўмовы для зімовага адпачынку. Гэта Істэбна (Istebna), размешчаная ў Цешынскім павеце Сілезскага ваяводства, амаль на самай мяжы з Чэхіяй.

Дарэчы, цікавы факт: прыехаць у мясцовасць Істэбна пакатацца на лыжах любіць прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі.

У пісьмовых крыніцах Істэбна ўпершыню ўзгадваецца ў 1621 годзе, хоць пасяленні людзей тут былі створаныя намнога раней. У перыяд падзелу Польшчы вёска ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгерскай імперыі, з 1919 года – у складзе Польшчы. У 1930-я гады тут дзякуючы горнаму мікраклімату пачынае развівацца санаторна-куротнае лячэнне, ствараюцца першыя аб’екты лыжнага спорту.

1

У мясцовасці – некалькі горных цэнтраў, якія прапануюць аматарам лыжнага спорту і сноўбардыстам даволі прыстойныя ўмовы для актыўнага адпачынку. Тут някепскія лыжныя трасы, пад’ёмнікі і фунікулёры, існуюць спецыяльныя спускі для дзяцей. Акрамя таго, тут ёсць школкі з ліцэнзіямі для дзетак, у якіх добра падтрыхтаваныя інструктары навучаць дзяцей ставіць першыя крокі на лыжах альбо сноўбордзе.

2

А накатаўшыся на лыжах, вечар можна правесці ў аквапарку «Ольза» з горкамі, джакузі, гейзерамі і імітацыяй горнай ракі. У аб’екце таксама ёсць некалькі саўн, у тым ліку з сухім і мокрым парам, саляная камера і сценка для скалалазання. Калі ж нехта імчаўся на лыжах і расцягнуў мышцы (чаго абсалютна вам не жадаем), то гэта не праблема, бо ў цэнтры «Ольза» можна пайсці на масаж. Прычым тут працуюць таксама спецыялісты з Кітая, і можна замовіць масаж родам з Паднябеснай. Турысты, якія аддаліся ў рукі кітайскага майстра, кажуць, што ўражанне – проста боскае! Адным словам, дзякуючы спецыялісту з Паднябеснай можна сябе адчуць... нібы ў небе.

3

Гатэльна-гастранамічная база ў мясцовасці Істэбна даволі добра развітая, таму турысту, нават найбольш капрызнаму, галадаць не прыйдзецца. Самае галоўнае – гэта змесціва кашалька, бо тут можна знайсці паслугі паводле самых розных стандартаў і густаў. А каб вы самі пераканаліся, дык запрашаем на курорт Істэбна, любімы зімовы курорт польскага прэзідэнта – снегу там хапае. А цудоўная атмасфера там ёсць заўсёды!

Валерый Саўко

https://www.traditionrolex.com/8