<p>«Паўстанцы» – першая беларуская настольная гульня, якая запрашае паглыбіцца ў атмасферу паўстання 1863 года і выканаць ролю знакамітай гістарычнай асобы – Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і іншых – і паўплываць на ход канфлікту<strong></strong></p>

«Паўстанцы» – першая беларуская настольная гульня, якая запрашае паглыбіцца ў атмасферу паўстання 1863 года і выканаць ролю знакамітай гістарычнай асобы – Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і іншых – і паўплываць на ход канфлікту.

Гульнёвы працэс пабудаваны перадусім на зносінах паміж людзьмі: тут давядзецца падманваць, бараніць сваю пазіцыю і бязлітасна «забіваць» суперніка. Гульня ў карты цалкам беларускамоўная, удзел у ёй могуць браць ад 6 да 20 асоб, паведамляе belsat.eu.

Гульню стварылі гродзенскі паэт і празаік, выкладчык рэжысуры і абрадаў Антон Янкоўскі і дызайнер Настасся Лукашкова. Прэзентацыя адбудзецца 28 лютага ў Гродне а 18.00 у мастацкай галерэі «Крыга» і 2 сакавіка ў Мінску ў кнігарні «ЛогвінаЎ». На прэзентацыях аўтары распавядуць пра стварэнне гульні, дадуць магчымасць паспрабаваць згуляць і набыць. Папярэдне гульню можна замовіць у афіцыйнай суполцы гульні Ўкантакце.

0

У Ш.

Фота з суполкі гульні Ўкантакце