<p>Ужо зараз там праводзяцца культурніцкія мерапрыемствы і ідзе супрацоўніцтва з некалькімі рэканструктарскімі клубамі</p>

Каля Брэста, у вёсцы Скокі, хутка можна будзе ўбачыць адноўленую сядзібу Нямцэвічаў, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Ужо зараз там праводзяцца культурніцкія мерапрыемствы і ідзе супрацоўніцтва з некалькімі рэканструктарскімі клубамі. «На карце з’явіцца адноўленая архітэктурная пярліна Брэсцкага рэгіёна», – заяўляе кіраўнік музея «Сядзіба Нямцэвічаў» Сяргей Семянюк:

– Апошнім часам усе мы заўважаем, як змянілася наша гісторыка-культурная спадчына, калі ідзе гаворка пра аднаўленне замкаў, сядзіб, палацаў. Мір, Нясвіж, Ружаны – добрыя прыклады. Я думаю, што гэты аб'ект каля Брэста ўнікальны і дзяржава давядзе яго да лагічнага канца.

«Канешне, не ўсё ў парадку было з ходам рэканструкцыі такіх гістарычных помнікаў, як палацы ў Міры і Нясвіжы. Добра, што дзяржава пачала дапамагаць не толькі з будаўніцтвам спартыўных пляцовак, але і з аднаўленнем гістарычнай спадчыны», – кажа Сяргей Семянюк.

Яўген Скрабец