<p>Папярэдняя дата мерапрыемства — 21 ліпеня. Удзел у фэсце прымуць прадстаўнікі раёнаў Латвіі, Літвы, што ўваходзяць у еўрарэгіён «Азёрны край», а таксама госці з расійскага Уладзіміра — там летась прайшоў падобны фестываль</p>

Яны запланаваныя падчас міжнароднага вішнёвага фэсту, які адбудзецца летам, паведамляе «Еўрарадыё».

Папярэдняя дата мерапрыемства — 21 ліпеня. Удзел у фэсце прымуць прадстаўнікі раёнаў Латвіі, Літвы, што ўваходзяць у еўрарэгіён «Азёрны край», а таксама госці з расійскага Уладзіміра — там летась прайшоў падобны фестываль.

Мерапрыемства плануецца зрабіць штогадовым. У праграме фэсту — вішнёвае шэсце, вішнёвы марафон, ландшафтная кампазіцыя, кулінарны конкурс, конкурс прычосак і шмат чаго іншага. Таксама плануюцца спаборніцтвы па пулянні вішнёвымі костачкамі. Як менавіта гэта будзе адбывацца, пакуль вырашаецца.

Глыбоцкія вішні вядомыя далёка за межамі раёна. У гэтым вялікая заслуга агранома і селекцыянера Баляслава Лапыра, які жыў і працаваў у Глыбокім з 1926 па 1943 год. Дарэчы, увесну плануецца навесці парадак на месцы яго сядзібы, а таксама закласці каля Глыбокага вішнёвы сад.

***

Фестиваль «Владимирская вишня»

a_5a69dd08

ZpwSFqJ9SrA