https://www.traditionrolex.com/8
<p>На самой справе французскі імператар не меў ніякага дачынення да ўтварэння назвы, яна з’явілася значна раней. У кнізе Барталамея Гаўрыльчыка «Дэканат полацкі ў святле апісання парафій з 1784 года», якая выйшла ў свет у Беластоку ў 2005 годзе, сустракаем запіс, што ў парафіі дунілавіцкай за дзве мілі на поўнач ад дунілавіцкага касцёла знаходзіцца фальварак Парыж (Paryї), які належыць Тызенгаўзу. На той час пастаўскімі маёнткамі валодаў падскарбій надворны Вялікага княства Літоўскага Антоній Тызенгаўз, які, магчыма, і назваў адзін са сваіх фальваркаў у гонар французскага Парыжа. Напалеону тады ішоў толькі пятнаццаты год</p>

У шматлікіх публікацыях пра вёску Парыж, што на Пастаўшчыне, многія аўтары прыводзяць легенду пра тое, што назву гэтаму паселішчу даў сам Напалеон, калі спыняўся ў гэтых мясцінах у час свайго паходу на Расію. Гэта версія выглядае прывабна і заманліва, улічваючы тое, што Банапарт сапраўды праязджаў праз тэрыторыю сучаснага Пастаўскага раёна, паведамляе «Пастаўскі край».

Але на самой справе французскі імператар не меў ніякага дачынення да ўтварэння назвы, яна з’явілася значна раней. У кнізе Барталамея Гаўрыльчыка «Дэканат полацкі ў святле апісання парафій з 1784 года», якая выйшла ў свет у Беластоку ў 2005 годзе, сустракаем запіс, што ў парафіі дунілавіцкай за дзве мілі на поўнач ад дунілавіцкага касцёла знаходзіцца фальварак Парыж (Paryї), які належыць Тызенгаўзу. На той час пастаўскімі маёнткамі валодаў падскарбій надворны Вялікага княства Літоўскага Антоній Тызенгаўз, які, магчыма, і назваў адзін са сваіх фальваркаў у гонар французскага Парыжа. Напалеону тады ішоў толькі пятнаццаты год.

Падобная сітуацыя і з назвай вёскі Барадзіно Пастаўскага раёна. Задоўга да знакамітай бара­дзінскай бітвы пад Масквой, яшчэ ў 1784 годзе, яна была вядома як уладанне яснай пані Варыжынай у Задзеўскай парафіі Свірскага дэканата.

Ігар ПРАКАПОВІЧ, краязнаўца

https://www.traditionrolex.com/8