https://www.traditionrolex.com/8
<p>Калі не ўлічваць расійскіх турыстаў, якіх было каля 94 тыс., то летась Беларусь наведала ўсяго 20 тыс. замежнікаў. Апошнія былі ў Беларусі ў сярэднім толькі чатыры дні. Для параўнання: адну толькі Прагу летась наведала каля 5,5 млн асоб, Кіеў, Варшава і Рыга прынялі па 1,5 млн турыстаў</p>

На аднаго замежнага турыста ў нашай краіне прыпадаюць чатыры турысты з самой Беларусі. Калі не ўлічваць расійскіх турыстаў, якіх было каля 94 тыс., то летась Беларусь наведала ўсяго 20 тыс. замежнікаў. Апошнія былі ў Беларусі ў сярэднім толькі чатыры дні. Для параўнання: адну толькі Прагу летась наведала каля 5,5 млн асоб, Кіеў, Варшава і Рыга прынялі па 1,5 млн турыстаў, паведамляе belsat.eu.

Паводле экскурсавода і гісторыка Цімоха Акудовіча, для гэтага ёсць аб’ектыўныя прычыны – у нашай краіне захавалася не так шмат знакамітых архітэктурных помнікаў ці прыродных запаведнікаў, якія прыцягвалі б турыстаў.

«А іншае – мы, напэўна, яшчэ не навучыліся прыцягваць людзей сабою. Мы не ўмеем сябе слушна пазіцыянаваць, каб да нас прыязджалі. Калі казаць агулам, то нам трэба пачаць паважаць сябе – а гэта вельмі доўгі працэс, паважаць тое, што маем, – гэты працэс вельмі паступовы, але ён ідзе», – зазначае Цімох Акудовіч.

Варта ўзгадаць і візавае пытанне. Атрымаць беларускую візу няпроста, гэтым і тлумачыцца велізарная розніца паміж колькасцю турыстаў з Расіі і Польшчы.

«Ёсць яшчэ і пытанне рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры і іх адаптацыі. У нас не ўмеюць выкарыстаць іх, каб зацікавіць турыстаў. Нестае таксама і рэкламы – гэткага брэнду дзяржавы і канкрэтных мясцін», – лічыць спадар Акудовіч.



У.Ш.

https://www.traditionrolex.com/8