https://www.traditionrolex.com/8
<p>Згодна са звесткамі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, прычыны адмоў звязаны з праходжаннем мяжы, з несапраўднай візай ці відам на жыхарства або з адсутнасцю дастатковых фінансавых сродкаў для запланаванага знаходжання</p>

Беларусы ўзначальваюць спісы па колькасці адмоў ва ўездзе ў Еўрапейскі саюз. Згодна са звесткамі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, прычыны адмоў звязаны з праходжаннем мяжы, з несапраўднай візай ці відам на жыхарства або з адсутнасцю дастатковых фінансавых сродкаў для запланаванага знаходжання, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

З 2008 года лік адмоў грамадзянам Беларусі павялічваецца ў сярэднім на 10%, паведаміў аналітык інтытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Елісееў:

– Калі браць усе прычыны адмовы ва ўездзе ў Еўрасаюз, то Беларусь пятая па колькасці адмоў. Але можна таксама глядзець не па агульнай колькасці, а па кожнай з дзевяці прычын адмоў. І вось адна з гэтых прычын – як раз фінансавая. І менавіта па фінансавай прычыне беларусы ў 2011 годзе займалі першы радок па колькасці адмоў ва ўездзе ў Еўрасаюз.

У 2011 годзе ў краіны ЕС не змагло ўехаць больш за шэсць тысяч грамадзян Беларусі. 95% выпадкаў адмоў ва ўездзе прыпадае на памежныя органы Літвы і Польшчы. Паводле слоў Андрэя Елісеева, у Беларусі было выдадзена больш за 4,5% ад усіх шэнгенскіх віз свету.

Вадзім Батура

https://www.traditionrolex.com/8