<p>Калі эксперымент будзе паспяховым, то яго ўкараняць і на іншых пераходах</p>

Супольны беларуска-польскі «зялёны калідор» будзе дзейнічаць гэтым летам на памежным пераходзе «Брузгі–Кузніца». Калі эксперымент будзе паспяховым, то яго ўкараняць і на іншых пераходах, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: 

– Калі ў асобы няма тавараў на дэклараванне як на выезд, так і на ў’езд у сумежную краіну, то яны будуць перасоўвацца па «зялёным канале». У нас, мы зробім такі спецыяльны канал, і на польскім баку, яны таксама зробяць спецыяльныя каналы, каб была скразная «зялёная лінія», якую мы выпрабуем улетку. Надалей, калі будзе станоўчы досвед, тады мы ўжо будзем глядзець рэальна, дзе і ў якіх пунктах пропуску такое можна таксама ўкараніць.

Па словах чыноўніка, у першую чаргу падобныя мерапрыемсты распрацаваны для падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Беларусі ў наступным годзе.

Аляксандр Ярашэвіч