https://www.traditionrolex.com/8
<p>Між тым раней у канцэрне «Белнафтахім» адзначалі, што абмежавальныя меры, накіраваныя на прадухіленне вывазу паліва, не прыносяць чаканага эфекту</p>

Вывозіць бянзін і салярку на асабістым аўто за межы Беларусі можна будзе, як і раней, адзін раз у восем дзён, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Адмены дадзеных абмежаванняў не плануецца. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі. Па ягоных словах, падобныя меры не толькі зніжаюць аб’ёмы кантрабанды паліва з нашай краіны, але і спрыяюць змяншэнню чэргаў на мяжы.

– На самой справе, колькасць паездак на аўтамабілі за мяжу як нашых грамадзян, так і з сумежных краін, скарацілася. Фактычна тыя асобы, што займаліся незаконным вывазам паліва, зараз перасякаюць мяжу раз у восем дзён. Адпаведна лепшым стала і становішча ў пунктах пропуску з пункту гледжання чэргаў фізічных асоб. Мытны камітэт не ініцыюе перагляд, і даручэнняў нам па гэтым кірунку не давалі з вышэйстаячых органаў. 

Між тым раней у канцэрне «Белнафтахім» адзначалі, што абмежавальныя меры, накіраваныя на прадухіленне вывазу паліва, не прыносяць чаканага эфекту.

Аляксандр Ярашэвіч

https://www.traditionrolex.com/8