https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вышыня скульптуры, з улікам бронзавага аснавання, складзе 4,171 м, а даўжыня — 3,01 м. Арыентыровачная вага помніка — 4,5 тоны. На дошцы памерамі 50х60 см будзе наступны надпіс: «Князь віцебскі, вялікі князь літоўскі Альгерд (1296–1377 гг.) — заснавальнік віцебскіх замкаў»</p>

Помнік віцебскаму князю і вялікаму князю літоўскаму Альгерду павінны ўсталяваць у Віцебску да 1 чэрвеня 2013 года — такія тэрміны акрэслены ў тэндэры на выраб і мантаж бронзавай скульптуры, які абвесціла Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка, паведамляе сайт «Народные новости Витебска».

Згодна конкурсным дакументам, падрадчык павінен з рабочай мадэлі Валерыя Магучага вырабіць мадэль у натуральную велічыню, адліць скульптуру ў бронзе, адліць бронзавую дошку з надпісам і выканаць транспарціроўку з мантажом помніка. Вышыня скульптуры, з улікам бронзавага аснавання, складзе 4,171 м, а даўжыня — 3,01 м. Арыентыровачная вага помніка — 4,5 тоны. На дошцы памерамі 50х60 см будзе наступны надпіс: «Князь віцебскі, вялікі князь літоўскі Альгерд (1296–1377 гг.) — заснавальнік віцебскіх замкаў».

Выраб і мантаж помніка, які павінны ўсталяваць на некалькі гадоў пустуючы пастамент ля дома № 2 па вуліцы Талстога, ЖКГ аплаціць з уласных сродкаў. Адпаведна з умовамі тэндэра працы павінны быць выкананыя з 15 мая па 1 чэрвеня 2013 года.

1

2

Нагадаем, што мэр Віцебска Віктар Нікалайкін яшчэ ў снежні мінулага года выказаў спадзяванні ўсталяваць помнік Альгерду да Дня горада ў чэрвені 2013 года. Пры гэтым ён адзначаў, што з вырабам манумента павінны дапамагчы спонсары. Акрамя таго, старшыня гарвыканкама падкрэсліў, што больш ніякіх праектаў помнікаў іншым гістарычным асобам у горадзе ў бліжэйшы час разглядацца не будзе.

3

Конкурс эскізаў помніка князю Альгерду адбыўся яшчэ вясной 2010 года, калі і перамог праект Валерыя Магучага. У 2011 года быў зроблены пастамент, аднак сама скульптура пакуль так і не з’явілася.

Сяржук Серабро 

https://www.traditionrolex.com/8