https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі грамадскасці не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі да ўратавання архітэктурнага ансамбля самой калоніi Варбурга</p>

У Брэсце закончыўся конкурс фотаздымкаў на гістарычную тэматыку «Код памяці», прысвечаны калоніі Варбурга. Конкурс арганізавалі Еўрапейскі ўрбаністычны інстытут і Музей гісторыі  польскіх яўрэяў, газета «Брэсцкі кур’ер», унітарнае прадпрыемства «Рыфтур» і сайт «Віртуальны Брэст», паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі грамадскасці не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі да ўратавання архітэктурнага ансамбля самой калоніі, кажа сябра журы доктар архітэктуры і ўрбаністыкі Ірына Лаўроўская:

– З гэтых 200 фотаздымкаў зараз плануецца зрабіць выставу. Здымкі настолькі рамантычныя, настолькі цікавыя, што думаю, гэта будзе вялікая падзея, калі гэтая выстава здзейсніцца. Гэта будзе перасоўная выстава, яна зможа выстаўляцца і на вуліцы, і ў памяшканні. Яна будзе зробленаяна доўгатрывалым матэрыяле, які можна будзе даволі доўга паказваць і можна везці хоць у Расію, хоць у Амерыку.

Па словах Ірыны Лаўроўскай, літоўская фірма «Глера» хоча на месцы будынкаў гістарычнай каштоўнасці калоніі Варбурга пабудаваць гандлёвы цэнтр.

1

Апошняя зіма. Пётра Альшэўскі

2

Маўклівасць. Аляксандр Люкевіч

3

Elka Halperyn

Ганна Васілевіч

https://www.traditionrolex.com/8