https://www.traditionrolex.com/8
<p>Трохмесныя купэ мо і прыстасаваны для начных цягнікоў унутры Расіі ці Еўрасаюза, але яны ствараюць страшную нязручнасць для лініі Мінск–Варшава, на якой тры гадзіны займае мяжа і змена колаў</p>

Трохмесныя купэ мо і прыстасаваны для начных цягнікоў унутры Расіі ці Еўрасаюза, але яны ствараюць страшную нязручнасць для лініі Мінск–Варшава, на якой тры гадзіны займае мяжа і змена колаў, паведамляе «Наша Нiва».   

Давялося праехаць у трохмесным купэ цягніка Мінск–Варшава і мне. Вось якія вывады. Па-першае, вагоны не аснашчаны вакуумным туалетам. У выніку з улікам доўгіх мытняў-межаў і змены колаў у цягніку амаль заўжды замкнёныя прыбіральні. Страшная нязручнасць.

Па-другое, у старых купэ можна было і ўдзень прылегчы, і ўначы пасядзець. Калі ў новых, трохмесных купэ прададзены тры месцы, то днём там прыйдзецца сядзець, не прылегшы, а ўначы — ляжаць, не прысеўшы.

1
Калі паліцы раскладзены, сядзець на ніжняй можна толькі ўгнуўшыся
Бо ў старых купэ адлегласць між ніжняй і верхняй паліцамі такая, што можна спакойна сядзець, а ў новых — адлегласць між сярэдняй паліцай і ніжняй такая, што сядзець немагчыма. А лазіць на самую верхнюю паліцу — радасць для дзяцей, але пакута для старэйшага пасажыра.
Па-трэцяе, гукаізаляцыя вагона ніякая. Лежачы на верхняй паліцы, я міжволі ў драбніцах чуў, як у суседніх купэ пасол адной з еўрапейскіх дзяржаў у Беларусі, які, так супала, ехаў тым жа рэйсам, вучыў спадарожніцу сваёй мове.
Па-чацвёртае, ацяпленне і кандыцыянаванне традыцыйна кульгаюць. Некамфортна.
Па-пятае, сам дызайн купэ не ідэальны. Напрыклад, у старым вагоне люстэрка месцілася на дзвярах. А ў новым яно змешчана на ўнутранай панэлі шафкі над сталом. У выніку галіцца даводзіцца, навісаючы над столікам, што, мякка кажучы, нядобра. А каб паглядзецца ў люстэрка здалёк, прыходзіцца ўціскацца ў шафку для вопраткі, бо інакш сябе не пабачыш.
Па-шостае, рундук для валізак вузкі, мала якая торба туды ўлезе.
2

У выніку чамаданы часцяком ляжаць проста пад нагамі.

Па-шостае, столік малы, і пры ім можна сесці максімум дваім, тады як у старым купэ адразу чатыры асобы могуць адначасова піць чай ці гуляць у карты.

Па-сёмае, беларускай мовы ў вагоне няма нідзе. Беларусы для Беларускай чыгункі, відаць, не існуюць.

Ёсць і плюсы, вядома. Напрыклад, з’явіліся разеткі. Паліцы ў трохмесных купэ шырэйшыя, чым ранейшыя, — поўныя людзі гэта ацэняць.

У цэлым — незалік.

Можна зразумець Беларускую чыгунку: замены купэ старога тыпу на еўрапейскі ўзор запатрабавалі палякі, і беларусам заставалася «зляпіць, што было».

Наколькі цяперашні рэйс Мінск–Вільня камфортны для пасажыра, настолькі Мінск–Варшава стаў некамфортным.

4

І пры гэтым цягнік не належыць да ліку танных: білет на яго ў два бакі каштуе 180 долараў! Гэта больш, чым танны білет на самалёт «Белавіа»! Заплаціўшы такія грошы, пасажыр мае поўнае маральнае права патрабаваць належных умоў перавозкі, прынамсі, магчымасці хадзіць у туалет.

Мікола Бугай

https://www.traditionrolex.com/8