https://www.traditionrolex.com/8
<p>Музей гісторыі Магілёва збіраецца выкупіць новыя кніжныя рарытэты</p>

Музей гісторыі Магілёва збіраецца выкупіць новыя кніжныя рарытэты, паведамляе «Наша Нiва». 

На аўкцыёнах старадрукаў адшукаўся чарговы лот, які ўяўляе культурную каштоўнасць для Беларусі — частка кнігі Францыска Скарыны. Пра гэта паведаміў Андрэй Радкоў, які браў удзел у выкупе Статута ВКЛ.

«Знойдзены лот — гэта асобны аркуш з «Кнігі Царстваў», з дакладнасцю 99% надрукаваны ў 1518 годзе. Фактычна гэта асобная старонка, якая не была падшыта ў фаліянт. Прадаваны ліст, бясспрэчна, уяўляе культурную каштоўнасць для Беларусі, бо ў краіне ёсць толькі адзін асобнік Скарынавай «Бібліі» – канвалют з 10 ягоных кніжак», — кажа Радкоў.

Па словах Радкова, перамовамі з прадаўцом займаецца дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. «Цяпер лот знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Некалькі гадоў таму ўладальнік набыў аркушы Скарынавай «Бібліі» на аўкцыёне за 9 тысяч долараў. Прадаць ён пагадзіўся па той самай цане».

2
Ліст з «Кнігі Царстваў», надрукаванай Скарынам
Гісторыкі прыглядаюцца і яшчэ да аднога гістарычнага выдання.
«Мы знайшлі ў продажы і «Апостал» магілёўскага друкара Спірыдона Собаля,

які ў першай чвэрці XVII стагоддзя заснаваў друкарню пры Богаяўленскім манастыры. Кніга знаходзіцца не ў Беларусі, яна ацэнена ў 10 тысяч долараў ЗША. Мы разлічваем на дзяржаўную дапамогу, але патрэбную суму наўрад ці атрымаем. Было б выдатна, калі б Магілёў, які сёлета з’яўляецца культурнай сталіцай краіны, атрымаў гэтую кнігу», — паведамляе Андрэй Радкоў.

* * *

Кожны можа дапамагчы збору сродкаў, пералічыўшы грошы на рахунак музея:

УК «Музей гісторыі Магілёва»: 212030, Магілёў, вул. Ленінская, 1а

рахунак:

УНП 790203960

Філіял 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536

р/р3642014673147 Магілёў, вул. Першамайская, 71 Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для пакупкі кнігі Скарыны ці кнігі Спірыдона Собаля).

Увага: бухгалтэрыя музея просіць дакладна і цалкам пазначаць мэту плацяжа.

Кірыла Хілько

https://www.traditionrolex.com/8