https://www.traditionrolex.com/8
<p>У раённых дамах творчасці павінны працаваць шапікі з вырабамі народных майстроў. У Воранаве такога шапіку пакуль няма, хоць турыстычныя аператары адзначаюць вялікі патэнцыял гэтага рэгіёна для беларускіх і замежных турыстаў</p>

У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава народных майстроў Воранаўшчыны, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Тут можна пабачыць дываны, рушнікі, выцінанкі, кераміку і шмат іншага. Супрацоўніца абласнога цэнтра Яніна Барысевіч кажа, што экспанаты выставы паказваюць асаблівасці Воранаўскага памежнага рэгіёна.

Яніна Барысевіч: Гэты цікавы рэгіён нашай Гродзенскай вобласці. Мы ведаем, што побач з ім добры сусед – Літва. І нават калі глядзець па каларыстыцы, то ўсё ж такі гэта таксама адчуваецца ў творах, у вышыўках, у ткацтве. Ёсць такая адметнасць. Калі нашы гродзенскія майстры больш сціплыя, каларыстыка вельмі далікатная – белая, або дымчатая, то тут больш яркая, больш рознакаляровая. 

Паводле рашэння гродзенскіх абласных улад, у раённых дамах творчасці павінны працаваць шапікі з вырабамі народных майстроў. У Воранаве такога шапіку пакуль няма, хоць турыстычныя аператары адзначаюць вялікі патэнцыял гэтага рэгіёна для беларускіх і замежных турыстаў.

1

2

3

4

5

Якуб Сушчынскі

https://www.traditionrolex.com/8