<p>Стварэнне музея ідзе ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва ў Еўрарэгіёне «Буг» і ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза</p>

«Праз паўтара года ў Брэсце з’явіцца ўласны музей пажарнай аховы», – запэўніваюць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Ужо ідзе збор экспанатаў, некаторыя рэчы ўжо выстаўлены, а сам музей будзе дзейнічаць у трох краінах. Зараз ідзе праца з архівамі і ветэранамі пажарных службаў памежных тэрыторый. Гаворыць адзін з рэалізатараў ідэі падпалкоўнік МНС Мікалай Кузьміцкі:

Гэта Валынская вобласць Украіны, Бельскі павет Рэспублікі Польшча, Падляшскае ваяводства. Там ёсць установа ад пажарнай службы – аб'яднанне фізічнай культуры і спорту Stra?ak, якое не першы год з намі супрацоўнічае.

Стварэнне музея ідзе ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва ў Еўрарэгіёне «Буг» і ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.

Яўген Скрабец