https://www.traditionrolex.com/8
<p>Па словах Анатоля Трафімчыка, многія выказванні студэнтаў сабраныя ў пісьмовым выглядзе – «нават коскі з месца не зрушыў»</p>

Падчас працы выкладчыкам гісторыі і філасофіі ў Баранавіцкім дзяржуніверсітэце Анатоль Трафімчык сабраў дзясяткі сведчанняў дзіўнага ўспрымання прадмету сваімі студэнтамі, паведамляе «Салiдарнасць».

Па словах Анатоля Трафімчыка, многія выказванні студэнтаў сабраныя ў пісьмовым выглядзе – «нават коскі з месца не зрушыў».

***

– Якіх беларускіх паўстанцаў вы ведаеце?

– Ну… Адзін з іх – Касцюшка Каліноўскі!

***

На пытанне «Якое званне было ў маршала Жукава?» – у працэсе здачы экзамена студэнты вельмі часта адказваюць: «Генерал». А адзін асаблівы «інтэлектуал» сказаў, што дакладна не памятае, але ў яго ёсць два варыянты: або генерал, або генералісімус.

***

– Хто напісаў паланез Агінскага?

– Такіх падрабязнасцей мы не ведаем.

***

Размова двух выкладчыкаў.

– А вы, акрамя гісторыі, і філасофію чытаеце?

– Так, а вы хіба не?

– Не, канечне. Я адно гісторыю. Філасофію чытаць – яе ж трэба разумець.

***

Фраза з кнігі аднаго з гэтых жа выкладчыкаў: «Мноства беларусаў жыло ў той час і цяпер».

***

«У стылі барока пабудаваны мірскі замак у Нясвіжы».

***

«Драўляне так называліся, бо жылі на дрэвах».

***

– Рагнеда пастрыглася ў манашкі.

– У якой манашкі?

***

«Лютаўская рэвалюцыя адбылася ў кастрычніку 1917 года».

***

– Какие потери Советского Союза в войне?

– 27 миллионов. Из них 12 – людских.

***

«Великий вклад в дело приближения великой победы над фашисткими захватчиками внесли дети. Хотя, согласно международной конвенции, дети до 15 лет не должны привлекаться к военным действиям, среди героев войны есть очень юные. Среди них: Коля Гойшик, Марат Казей, Павлик Морозов…»

***

– Тыл способствовал отступлению советских войск.

– ?

– То есть, если бы тыла не было, то не было бы и отступления.

– Логично.

***

«У 6-7 стагоддзі н. э. наступае жалезны век. Сярод носьбітаў вучоныя шукаюць карані сучаснага народа. Насельніцтва, якое жыло на Беларусі, з’яўляецца ад латышоў і літоўцаў».

***

«Мы ведаем, што ранней становішча сялян было вельмі хісткім. Сяляне поўнасцю знаходзіліся ў залежнасці ад пана і гэта вызывала вельмі бурную рэакцыю».

***

«Мужыцкая праўда» выдавалася на лацінскай мове, бо літаратурнай беларускай мовы просты люд тады не разумеў».

***

«З дапамогай «Нашай нівы» сяляне пазнавалі творы беларускіх пісьменнікаў. Творы іх гучалі па ўсёй Беларусі. Яны былі той самай «адтулінай» у жыцці сялян. Даходзіла нават да таго, што людзі па гэтай газеце вучыліся грамаце».

***

Адказ на пытанне «Знешняя і ўнутраная палітыка ВКЛ»:

«У часы Альгерда супрацьстаянне з Масквою было на карысць ВКЛ, аднак Альгерд маючы магчымасць зруйнаваць Маскву не робіць гэтага. У жніўні 1920 года войска польскае перайшло ў контрнаступленне. Чырвоная армія адыйшла да Мінска. Абодва бакі былі знясілены і ў кастрычніку 1920 года падпісалі мірны дагавор. Аднак на тэрыторыі ВКЛ успыхнулі 2 паўстанні:

1. Слуцкае паўстанне

2. Уварванне Булах-Булаховіча ў Мозырскім напрамку».

***

«Эканамічнае развіццё звязана з аддзяленнем рабства ад сельскай гаспадаркі».

***

«У сувязі з ёй (рэформай. – Аўт.) некалькая колькасць людзей была пераведзена ў Сібір».

***

«Партызанскім сувязным быў дзед Талаш. Паэтому вайну вялі падросткі».

***

«Многія творы беларускіх пісьменнікаў былі перакладзены на беларускую мову».

***

Сярод мастацкіх твораў студэнты называлі: Янка Купала – «Яна і Ян», Герцэн – «Белое и думы».

***

«Кірыла Тураўскі – Рускі Златавус».

***

– Почему отступали весь 1941 год до самой Москвы?

– Кто???

***

«Осенью 1941 года германская армия начала реализовывать план по захвату Москвы. Командовал этим Жуков».

***

«Немецко-фашистские захватчики использовали предприятие (мясокомбинат. – А. Т.) для удовлетворения солдат своей армии».

***

«Люди держали в руках палки и у них развивались мозги».

***

«Праз тэрыторыю Полацкага княства праходзіў шлях з ворагаў у грэкі».

***

«Бортніцтва – гэта збор мёду дзікіх жывотных».

***

– Что носил рыцарь при себе от дамы сердца?

– Трусы.

***

– Паўстанцы ўзбройваліся сякерамі.

– І як яны ў сувязі з гэтым называліся?

– Сякінеры!

***

«Горы-Горкая акадэмія».

Васіль Гальчанюк

https://www.traditionrolex.com/8