https://www.traditionrolex.com/8
<p><span class="zoomMe">Больш пытанняў я вырашыў не задаваць. Дзяржынскі тут даўно перастаў быць арганізатарам ЧК і іншых рэпрэсій, а ператварыўся ў прыметнік, якім можна называць калгас, суп, гарэлку, гару і нават пастараль</span></p>

Нялёгкая журналісцкая доля закінула была мяне на станцыю Койданава, таксама вядомую як горад Дзяржынск, пiша Аляксандар Лукашук у блогу на Радыё «Свабода».

Добрыя дзяржынцы паказалі шлях да адзінага ў горадзе рэстарана. Ён называўся «Дзяржынскі», што даволі зручна для запамінання.

Я спытаўся ў афіцыянткі, ці праўда, што супрацоўнікі КДБ тут маюць скідку.

— Вы што, у нас нават супрацоўнікі агракамбіната «Дзяржынскі» не маюць скідкі! — абурылася дзяўчына. Рэстаран належыць агракамбінату.

2

Прынесьлі меню. Першай ў раздзеле «першыя стравы» красавалася «Салянка «Дзяржынская».

Нічога аказалася салянка, хоць цана для радавых дзяржынцаў усё ж трохі контррэвалюцыйная. Маладая спецыялістка ў адной мясцовай установе, якую я наведаў, расказала, што зарабляе каля 2,5 мільёна — якраз на сто салянак.

Я паспрабаваў задаць афіцыянтцы падступнае пытанне:

— Вы ведаеце, хто такі Гімлер?

— Не, — упэўнена адказала дзяўчына.

— А Яжоў?

Яжова яна таксама не ведала, а вось прозвішча Берыя недзе чула. Я не вытрымаў падступнасці і задаў наўпроставае палітычнае пытанне: чаму рэстаран называецца «Дзяржынскі»?

— Дык жа наш агракамбінат называецца «Дзяржынскі»! — патлумачыла відавочнае юная дзяржынка.

3

Больш пытанняў я вырашыў не задаваць. Дзяржынскі тут даўно перастаў быць арганізатарам ЧК і іншых рэпрэсій, а ператварыўся ў прыметнік, якім можна называць калгас, суп, гарэлку, гару і нават пастараль — усё астатняе можна прачытаць на інфапартале з запамінальнай назвай dzr.by.

Невядома, каму за гэта дзякаваць — сістэме адукацыі, часу, заробкам, якіх хапае на тры міскі супу ў дзень. Дарэчы, менавіта так сціпла, калі верыць савецкім падручнікам, харчаваўся некалі і Фелікс.

Але яму што, ён быў «жалезны».

https://www.traditionrolex.com/8