https://www.traditionrolex.com/8

Еўрапейскі клуб, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Агульнанацыянальная кампанія «Будзьма беларусамі» запрашаюць у краязнаўчае падарожжа «Налібоцкая ўскраіна» з серыі «Падарожжа ў Еўропу».

Падарожжа адбудзецца 6 красавіка.

У праграме:

Траскаўшчына – вадзяны млын кан. XIX ст.

Новае Поле – сядзібна-паркавы ансамбль Друцкіх-Любецкіх сяр. XIX ст.

Тэйкі – капліца-пахавальня Вішнеўскіх друг. пал. XIX ст.

Ракаў – капліца XVIII ст. над святой крыніцай, рыма-каталіцкія могілкі з брамай і капліцай-пахавальняй Здзяхоўскіх сяр. XIX ст. у стылі класіцызм, царква з рысамі барока і класіцызму кан. XVIII ст., неагатычны касцёл пач. XX ст., музей-галерэя Фэлікса Янушкевіча

Падневічы – капліца-пахавальня Жаброўскіх друг. пал. XIX ст., магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Івянец – неагатычны касцёл пач. XX ст., касцёл і кляштар францысканцаў друг. пал. XVIII ст. у стылі барока, драўляная сінагога пач. XX ст., сядзібна-паркавы ансамбль Драгуновых.

Пяршай – неараманскі касцёл 20-х гг. XX ст.

Валожын – класічны касцёл пач. XX ст., палацавы ансамбль Тышкевічаў пач. XX ст., ешыва пач. XIX ст.

Па пытаннях запісу і дадатковай інфармацыі тэлефануйце:

(+375 29) 169-48-11 (Юрый Меляшкевіч )

 

https://www.traditionrolex.com/8