<p><span style="font-size: small;"><span style="font-family: Arial;">Закон Рэспублікі Беларусь «Аб беларусах замежжа» дазволіць уніфікаваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне стасункаў з беларусамі замежжа, будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з беларускай дыяспарай у мэтах захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа i ўмацавання ix сувязяў з Рэспублікай Беларусь</span></span></p>
Міністэрства замежных спраў распрацоўвае праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб беларусах замежжа». Дадзеная работа праводзіцца ў адпаведнасці з даручэннем Урада Рэспублікі Беларусь.
 
Неабходнасць прыняцця закона атрымала падтрымку прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў за мяжой на другім пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (09.07.2011, Віцебск).

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб беларусах замежжа» дазволіць уніфікаваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне стасункаў з беларусамі замежжа, будзе спрыяць развіццю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з беларускай дыяспарай у мэтах захавання нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа i ўмацавання ix сувязяў з Рэспублікай Беларусь.