У Польшчы з'явіцца першы лыжны курорт пад дахам, які будзе працаваць увесь год

19.03.2013 - Новости

У Польшчы з'явіцца першы лыжны курорт пад дахам, які будзе працаваць увесь год

З такой ініцыятывай выступілі ўлады мястэчка Мушына ў Малапольшчы
З такой ініцыятывай выступілі ўлады мястэчка Мушына ў Малапольшчы, паведамляе Polskie Radio S.A.

Праект зацікавіў замежных інвестараў. Гарадскія ўлады ўжо вызначылі дзве гары з лыжнымі трасамі даўжынёй 600 метраў, якія накрыюць дахам. За дзень будучы цэнтр зможа абслужыць каля 3000 чалавек.

Апроч крытай трасы, горналыжны цэнтр узбагацяць вонкавай трасай, паркінгам, гатэльным комплексам і рэстаранам. Згодна з папярэднімі разлікамі польскага боку, на пабудову і абсталяванне крытага горналыжнага цэнтру спатрэбіцца каля 150 мільёнаў злотых.

Улады Мушыны вядуць размовы з інвестарамі. Аднымі з першых зацікавіліся дадзеным праектам галандцы. Жаданне далучыцца да праекта выказалі прадстаўнікі Малапольскага ваяводства.

Рубрики: Активный Туризм Инфраструктура

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах