<p>Запрашаем на прэс-канферэнцыю</p>

26 сакавіка 2013 г. а 13-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя эскізнага праекта аднаўлення жылой і грамадзянскай забудовы тэрыторыі Нізкага і Мяснога рынкаў (кварталы №№ 3, 29, 30) на тэрыторыі комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Мінска»,  які распрацаваны сябрамі архітэктурнай секцыі ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антонам Вантухам, Андрэем Ларры і Юрыем Мацяшам, паведамляе Таварыства аховы помнікаў.

У межах прэзентацыі адбудзецца прэс-канферэнцыя старшыні ГА БДТАПГК Антона Астаповіча  па пытаннях перспектыў праекта  ў святле пазіцыі Мінгарвыканкама і Міністэрства культуры  Рэспублікі Беларусь да праблем правядзення прац у гістарычным цэнтры Мінска.

Запрашаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі,  Мінгарвыканкама, Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтву Мінгарвыканкама,  КУП «Мінская спадчына»,   Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і грамадскасці.

Мерапрыемства адбудзецца ў канферэнц-зале МГА ЗБС «Бацькаўшчына» ў г. Мінску па вул. Мяснікова, 35, уваход з боку вул. Берсана.

1