https://www.traditionrolex.com/8
<p>У беларускія турфірмы пацягнулася другая хваля турыстаў, каб забраніраваць летні адпачынак. Павышэнне коштаў на 10–15% ад мінулагодніх не пужае</p>

Адпачыць дзесяць дзён у крымскім пансіянаце — 500 долараў, а пагрэцца на моры ў Грэцыі можна за 750, паведамляе Euroradio.fm.

У беларускія турфірмы пацягнулася другая хваля турыстаў, каб забраніраваць летні адпачынак. Павышэнне коштаў на 10–15% ад мінулагодніх не пужае.

«На ўсе напрамкі падаражала: на Балгарыю, на Грэцыю. Праўда, на Грэцыю, на раннім браніраванні, кошты былі мінулагоднія, а потым падняліся на 10–20%. Хто раней абіраў Крым, цяпер едуць у Балгарыю, Грэцыю», — расказвае Алена Фінская, кіраўнік аддзела продажаў турфірмы «Алые паруса».

Свой летні адпачынак беларусы плануюць са студзеня. Сёлета турыстаў у чатыры разы больш, чым летась у гэты ж час.

«У студзені-лютым звароты да нас павялічыліся ў 3-4 разы. Добрых гатэляў не так шмат, яны выкупляюцца загадзя, таму людзі плануюць адпачынак за паўгода. Многія гатэлі ў Грэцыі, Балгарыі ўжо на стопе», — працягвае Алена Фінская і называе сёлетнія кошты: дзесяцідзённы адпачынак у крымскім пансіянаце з двума басейнамі і харчаваннем у ліпені абыдзецца ў 500 долараў. Паехаць у такі ж адпачынак у Балгарыю на «ўсё ўключана» пацягне на 450 еўра.

Турцыя падняла кошты, таму турысты з Беларусі аддаюць перавагу Грэцыі, адразу кажуць у кампаніі «Альфа-тур»«У Турцыі на 15% выраслі кошты. Людзі тэлефануюць, пытаюць пра Турцыю, здзіўляюцца і просяць тур у Грэцыю. Мала цікавяцца Крымам, пераарыентуюцца на Балгарыю. Паводле коштаў: Балгарыя — самая танная, потым Грэцыя, Турцыя і Кіпр».

 Пры гэтым у грэчаскіх гатэлях ужо амаль няма месцаў, папярэджвае намеснік дырэктара «АлатанТур» Ігар Шаршуноў: «Сёлета Грэцыя ўдвая павялічыла аб’ём, увяла ранняе браніраванне, пусцілі больш рэйсаў — на пачатак чэрвеня ўжо амаль няма месцаў». І агучвае кошты: адпачыць у турэцкім чатырохзоркавым гатэлі з пералётам і харчаваннем дзесяць дзён у чэрвені — 750 долараў на чалавека. Грэцыя з «усім уключана» будзе каштаваць столькі ж.

 У турагенцтве «4 стороны света» абяцаюць падаражанне тураў з красавіка: «Кошты растуць. Ранняе браніраванне да 31 траўня — потым кошты вырастуць. Самае папулярнае зараз – Балгарыя, Турцыя. Егіпет адышоў на другі план».

Летась з Беларусі выехалі паўмільёна турыстаў, паведамляе Белстат. Найбольш беларусаў ездзілі ў Расію, Украіну, Балгарыю, Грэцыю, Егіпет, Іспанію.

Арцём Мартыновіч

https://www.traditionrolex.com/8