https://www.traditionrolex.com/8
<p>А за тое, што жанчына вырашыла адрамантаваць сваё аўто ў Беларусі, ёй яшчэ давядзецца і выплаціць штраф, амаль роўны кошту яе страчанай машыны</p>

А за тое, што жанчына вырашыла адрамантаваць сваё аўто ў Беларусі, ёй яшчэ давядзецца і выплаціць штраф, амаль роўны кошту яе страчанай машыны, паведамляе Euroradio.fm.

Беларускія даішнікі канфіскавалі аўтамабіль у грамадзянкі Польшчы, мытнікі прадалі яго да суда, а ў самой Тэрэсы Стшэлец анулявалі візу і не выпускаюць з Беларусі, распавядае польскім СМІ муж польскай турысткі. Ці такое магчыма?

«Прынята рашэнне аб адмове ў выездзе. З улікам таго, што ў яе былі не выкананы абавязальніцтвы перад мытнымі органамі», —  распавядае «Еўрарадыё» начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун.

Вінаватая ў бедах Тэрэсы Стшэлец машына, якая нечакана зламалася ў Беларусі. Польская турыстка пакінула яе тутэйшаму майстру, а сама вярнулася на радзіму, не папярэдзіўшы мытнікаў пра пакінутае тут аўто. Вось гэта і было памылкай. Такім чынам яна парушыла беларускае заканадаўства, распавядае кіраўнік прэс-службы Мытнага камітэта Ігар Пяшко.

Ігар Пяшко: «Транспартны сродак не можа быць перададзены іншым асобам у карыстанне без дазволу мытнага органа. Яна павінна была звярнуцца ў мытны орган па месцы знаходжання з тым, каб далі дазвол на кіраванне яе транспартным сродкам іншай асобе».

Насамрэч Тэрэса пакінула машыну майстру рамантаваць, а не катацца на ёй. Скарыстаўся чужой машынай сын аўтаслесара, а яго затрымлівае ДАІ. І нікога ў беларускіх «кампетэнтных органах» не хвалюе, на якіх умовах турыстка пакінула тут машыну. Яе канфіскуюць і законна прадаюць, сцвярджае начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун.

Аляксей Бягун: «Па гэтым транспартным сродку было рашэнне суда!»

У Брэсцкай мытні крыўдзяцца ў адказ на абвінавачванні, што яны машыну польскай турысткі прадалі да суда.

Брэсцкая мытня: «Мытня не распараджаецца канфіскаванай маёмасцю! Для гэтага ёсць спецыяльная камісія па канфіскаванай маёмасці пры выканкаме. І толькі гэтая камісія пасля рашэння суда мае права пераводзіць у даход дзяржавы гэтыя рэчы — рэалізоўваць іх праз гандлёвую сетку».

Калі ўсё законна, то чаму Тэрэсу Стшэлец не выпускаюць з Беларусі? Паводле слоў яе мужа,  за аўтамабіль коштам 7200 еўра беларускі бок патрабуе мыту ў памеры… 80 тысяч еўра! Што пытанне мыты абмяркоўваецца, пагаджаецца і Аляксей Бягун.

Аляксей Бягун: «Яшчэ няма пазіцыі па тым, павінна яна ў рамках мытных плацяжоў бюджэту Беларусі альбо не павінна».

Пра 80 тысяч еўра размова не ідзе, упэўнівае «Еўрарадыё» кіраўнік прэс-службы Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Аляксандр Цішчанка: «Зыходзячы з таго, што машына каштавала 7200, то яе рухавік — не большы за 2 літры. І калі нават нейкую растаможку патрабаваць, то гэта — 7120 долараў. А 80 тысяч… Нават Lamborghini ўвезці танней будзе!»

Але штраф памерам кошта страчанага аўтамабіля — таксама балюча!

2

Згодна са словамі Бегуна, пакуль не прынята рашэнне кампетэнтнымі органамі, ці патрабаваць з Тэрэсы Стшэлец выплаты «карнай» мыты ў беларускі бюджэт. Рашэнне гэта, паводле інфармацыі «Еўрарадыё», павінна быць прынята ўжо сёння.

Тым часам пасольства Польшчы накіравала беларускім «кампетэнтным органам» ноту пратэсту з нагоды забароны грамадзянцы гэтай краіны выязджаць з Беларусі. Адказу польскія дыпламаты пакуль не атрымалі ні з МЗС, ні ад мытнікаў, ні з МУС.

Зміцер Лукашук

Фота: http://photo.bymedia.net

https://www.traditionrolex.com/8