https://www.traditionrolex.com/8
<p>Цэнтральная ідэя праекта – упісаць сучаснае беларускае мастацтва ва ўжо знаёмы краявід, пабудаваць дыялог паміж мастацтвам і жыхарамі горада. Усе карціны Арт-праекта Zabor аб'яднаны агульнай тэмай Беларусі і беларусаў. Арт-праект ужо быў у Мінску, Варшаве, а цяпер Zabor едзе ў Віцебск</p>

29 сакавіка а 17-й гадзіне ў Віцебску адбудзецца адкрыццё арт-праекта Zabor, паведамляе Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.  

Выстава рэпрадукцый карцін сучасных беларускіх мастакоў будзе экспанавацца на плоце Батанічнага сада Віцебска.

Унікальны для Беларусі праект, які па сваім маштабе і зместу не мае аналагаў у краіне, прапаноўвае зірнуць на сучаснае беларускае мастацтва з новага боку, зрабіць яго неад'емнай часткай самога горада і яго жыхароў.

Цэнтральная ідэя праекта – упісаць сучаснае беларускае мастацтва ва ўжо знаёмы краявід, пабудаваць дыялог паміж мастацтвам і жыхарамі горада. Усе карціны Арт-праекта Zabor аб'яднаны агульнай тэмай Беларусі і беларусаў. Арт-праект ужо быў у Мінску, Варшаве, а цяпер Zabor едзе ў Віцебск.

Віцебская выстава будзе адрознівацца ад таго, што бачылі жыхары Мінска і Варшавы. Перш за ўсё, акрамя чатырох мастакоў, якія экспанаваліся ў Мінску – Руслана Вашкевіча, Сяргея Каваля, Уладзіслава Стальмахова і Віктара Альшэўскага, гледачы змогуць убачыць работы віцебскага мастака Аляксандра Дасужава. Яго працы не проста валодаюць аўтарскім стылем, але перш за ўсё адлюстроўваюць асаблівасці таго, што ў мастацтве называюць Віцебскай школай.

Акрамя таго, арт-праект Zabor ў Віцебску будзе прысвечаны не проста Беларусі і беларусам, але ў першую чаргу самому гораду з яго займальнай гісторыяй, цікавымі падзеямі і штодзённымі клопатамі.

Выстава арганізавана інвестыцыйнай кампаніяй «Зубр Капітал» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Цэнтра сучасных мастацтваў.

                                                                               

https://www.traditionrolex.com/8