https://www.traditionrolex.com/8
<p>У ім, акрамя беларускіх музыкантаў, возьмуць удзел выканаўцы з Расіі, Літвы, Эстоніі, Францыі, Ізраіля, Аргенціны і Кубы</p>
5 красавіка ў Полацку адкрыецца XXVI Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі, прысвечаны 30-годдзю знакамітай канцэртнай залы. У ім, акрамя беларускіх музыкантаў, возьмуць удзел выканаўцы з Расіі, Літвы, Эстоніі, Францыі, Ізраіля, Аргенціны і Кубы, паведамляе «Культура».

Пра гэта паведаміла музычны рэдактар канцэртнага аддзела Сафійскага сабора Алена Мартынава. Паводле традыцыі фестываль адкрыюць калектывы Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь — сімфанічны аркестр і акадэмічны хор. 10 красавіка слухачоў чакае незвычайная праграма «Музыканты ўсміхаюцца». 18-га ўпершыню на полацкай сцэне выступіць смаленскі ансамбль гітарыстаў Amikus. 21 красавіка стане святам для аматараў харавых спеваў: на сцэне размесціцца Капэла хлопчыкаў Рэспубліканскага музычнага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Прыхільнікі творчасці заслужанага артыста Беларусі Юрыя Гільдзюка змогуць сустрэцца з ім, а таксама з заслужаным артыстам Расіі Сцяпанам Яковічам 24 красавіка.

Эфектную праграму французскай музыкі XVII — XX стагоддзяў выканае 28 красавіка арганіст П’ер Жыво. 6 мая — канцэрт у рамках Сусветнага дня аргана. «Свет джаза і мюзікла» — 10-га, а вечар раманса — 16 мая. Гала-канцэрт трох барытонаў — Давіда Гвініянідзэ, Сяргея Плюсніна і Юрыя Зальцмана – прысвечаны памяці Мусліма Магамаева, адбудзецца 17 мая.

І на завяршэнне фестывалю, нібыта музычная вандроўка на Кубу і ў Аргенціну, — канцэрт «Лацінаамерыканскія эстампы», які пройдзе 18 мая.

https://www.traditionrolex.com/8