https://www.traditionrolex.com/8
<p>Традыцыйная  Велікодная  выстава, якая адкрыецца ў Малой зале музея 28 сакавіка, сёлета прысвечана народным традыцыям аздаблення святочных яек</p>

Традыцыйная  Велікодная  выстава, якая адкрыецца ў Малой зале музея 28 сакавіка, сёлета прысвечана народным традыцыям аздаблення святочных яек, паведамляе «Твой стыль».

Існуе вялізная колькасць варыянтаў афармлення  яек.

На выставе змешчаны пісанкі чатырох гродзенскіх майстрых: Алены Чумрай – у тэхніцы васкавання дэкупаж, Алены Сідзякінай – у тэхніцы роспісу, Таццяны Калянкевіч – яйкі, упрыгожаныя бісерам, шклярусам у тэхніцы ткацтва і ажурнага пляцення, і Марыны Ярэмчык – у тэхніцы рэльефнай аплікацыі саломкай.

Акрамя таго, з фондаў музея ў экспазіцыю ўвойдуць распісаныя ў тэхніцы васкавання яйкі з Сапоцкіна, іконы, кнігі.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў 16 гадзін.

У 15 гадзін майстрыхі «Гарадзенскага каларыту» правядуць для жадаючых майстар-клас па вырабе пісанак у тэхніцы дэкупаж і зладзяць выставу-продаж сваіх велікодных сувеніраў.

Кася Крот

***

P.S . Как раскрасить яйца к Пасхе: мастер-класс по росписи воском  (рассказывает «Вечерний Гродно»)

jaj-2

https://www.traditionrolex.com/8