<p>Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі бачыць мэтазгоднасць у адкрыцці новых міжнародных аўтамабільных пунктаў пропуску. Як паведаміў намеснік старшыні камітэта Сяргей Радненка, пытанне адкрыцця на літоўскім кірунку дадатковых пунктаў пропуску ўжо абмяркоўваецца з Міністэрствам замежных спраў і Дзяржаўным пагранкамітэтам</p>

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі бачыць мэтазгоднасць у адкрыцці новых міжнародных аўтамабільных пунктаў пропуску. Як паведаміў намеснік старшыні камітэта Сяргей Радненка, пытанне адкрыцця на літоўскім кірунку дадатковых пунктаў пропуску ўжо абмяркоўваецца з Міністэрствам замежных справаў і Дзяржаўным пагранкамітэтам.

«Зараз там спрошчаныя пункты пропуску, а мы павінны перапрафіляваць іх у аўтамабільныя міжнародныя», – удакладніў чыноўнік. Ён падкрэсліў, што гэтую магчымасць неабходна ўлічыць пры падрыхтоўцы канцэпцыі развіцця інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску да 2020 года, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».