https://www.traditionrolex.com/8
<p>З 12 мая вуліца Карла Маркса ў Мінску зноў стане часткова пешаходнай. На ёй адновяцца выступленні вулічных музыкаў, а таксама з’явяцца рамесныя лаўкі і іншая інфраструктура. Фармат троху памяняюць у параўнанні з мінулым годам, але тое не спыняе музыкаў і іншых творцаў: яны падалі ўжо болей за 60 заявак на ўдзел у праекце</p>

З 12 мая вуліца Карла Маркса ў Мінску зноў стане часткова пешаходнай. На ёй адновяцца выступленні вулічных музыкаў, а таксама з’явяцца рамесныя лаўкі і іншая інфраструктура. Фармат троху памяняюць у параўнанні з мінулым годам, але тое не спыняе музыкаў і іншых творцаў: яны падалі ўжо болей за 60 заявак на ўдзел у праекце, паведамляе Generation.by.

Заяўкі на выступленні на вуліцы Маркса па выхадных вечарах адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска збірае ў звычайнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Vkontakte. Там жа можна пакінуць ідэю для назвы першага мінскага фестывалю вулічных тэатраў, што мусіць адбыцца ў верасні.

«Гэта першы такі вопыт у горадзе. Спачатку гулянні збіралі зусім не шмат людзей, але ўжо ліпень і жнівень паказалі, што праект запатрабаваны. Вядома, былі пэўныя недахопы ў арганізацыі працы, пры адкрыцці наступнага сезону мы іх улічым», — кажа адна з арганізатарак праекту, кіраўнік аддзела культуры адміністрацыі Ленінскага раёна Аксана Нікіціна.

Гуляць і слухаць музыкаў можна будзе не на ўсёй вуліцы, а толькі ў яе частцы. У мінулым годзе ад руху транспарту пазбаўлялі кавалак Маркса ад Валадарскага да Камсамольскай. І толькі па выхадных. Галоўная змена гэтага году — на Маркса не пусцяць «гучных» музыкаў з вялікімі калонкамі. У асноўным на адзінай пешаходнай вуліцы Мінска будзе гучаць толькі акустыка, бо жыхары вуліцы скардзіліся на музыку амаль усё папярэдняе лета.

Улады паспрабуюць палепшыць інфраструктуру вуліцы: будзе прадавацца болей тавараў, у тым ліку і хэнд-мэйд. Але будзе і міліцыя.

1

Надта ж «гучных» музыкаў накіруюць падалей ад цэнтра – у парк «Дрымлэнд». Ён таксама збірае заяўкі на ўдзел сярод музыкаў, што хочуць выступіць пад адкрытым небам. Выступленні ў «Дрымлэндзе» будуць праходзіць з мая па верасень у межах праекта пешаходнай вуліцы К. Маркса. Парк абяцае прадставіць апаратуру.

Вуліца Карла Маркса зноў стане пешаходнай у нядзелю, 12 мая.

https://www.traditionrolex.com/8