https://www.traditionrolex.com/8
<p>З практыкі мінулых гадоў вынікае, што чэргі на мяжы ў святочныя дні фактычна адсутнічаюць</p>

Як запэўнівае прэс-сакратар Падляшскай памежнай аховы палкоўнік Анна Вуйцік, чэргі як на грузавыя, так і на легкавыя аўтамабілі – не вельмі вялікія, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». І гэта нягледзячы на тое, што набліжаюцца выхадныя дні і велікодныя святы:

– Грузавыя аўтамабілі чакаюць на памежным пераходзе ў «Кузніцы» на выезд з краіны па 12 гадзін, легкавыя аўтамабілі чакаюць на ўезд толькі 1 гадзіну. У «Баброўніках» на выезд з краіны грузавыя аўтамабілі чакаюць 1 гадзіну. Чарга ў «Палоўцах» на ўезд у Польшчу складае 2 гадзіны. Спадзяемся, што чэргі будуць змяншацца.

З практыкі мінулых гадоў вынікае, што чэргі на мяжы ў святочныя дні фактычна адсутнічаюць, дадае палкоўнік Анна Вуйцік.

Пры гэтым памежнікі працуюць у звычайным рэжыме, ніякіх змен у бліжэйшыя выхадныя не прадугледжваецца.

Яна Запольская

https://www.traditionrolex.com/8