https://www.traditionrolex.com/8
<p>Еўракамісія пачала апытанне грамадзян, якія атрымлівалі шэнгенскія візы на кароткі тэрмін цягам апошніх трох гадоў<br /><br /></p>

Еўракамісія пачала апытанне грамадзян, якія атрымлівалі шэнгенскія візы на кароткі тэрмін цягам апошніх трох гадоў.

Пры разглядзе працэдуры выдачы кароткачасовых шэнгенскіх віз Еўракамісія хоча ўлічыць думку іх атрымальнікаў. «Ідэя палягае ў тым, каб мадэрнізаваць візавую палітыку, і кансультацыя з грамадскасцю павінна паспрыяць зменам у слушным кірунку», паведамляецца на сайце Еўракамісіі.

Камісія мае на мэце прапанаваць папраўкі да Візавага кодэксу, развіваць і мадэрнізаваць агульную візавую палітыку. Таму яна хоча пачуць меркаванні максімальна шырокага кола карыстальнікаў агульнай візавай палітыкі: як фізічных асоб, так і супольнасцяў і арганізацый.

Кіраўніца «Офіса за дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі Вольга Стужынская сказала карэспандэнту «Свабоды»:

«Вельмі важна, каб грамадзяне Беларусі ўдзельнічалі ў дадзеным апытанні і выказваліся наконт тых цяжкасцей, з якімі яны сутыкаюцца пры атрыманні шэнгенскіх віз. Нават у сітуацыі, калі няма палітычнай волі беларускага кіраўніцтва, каб распачаць дыялог з ЕС па дамовах аб візавай фасілітацыі і рэадмісіі, некаторыя палажэнні Візавага кодэксу могуць быць змененыя і дазволяць увесці, напрыклад, больш гнуткія інструменты што да пэрыяду разгляду заявак, спрасціць фармуляры і скараціць спіс дакументаў, якія патрабуюцца на дадатак да самой заяўкі.

2

Вядома, такія магчымыя спрашчэнні — не такая мера, якая прывяла б да поўнага вырашэння візавай праблемы. Але тым не менш паскарэнне і спрашчэнне працэдуры афармлення візы дакладна дапамагло б нашым грамадзянам больш своечасова і эфектыўна планаваць свае паездкі ў краіны Шэнгенскай дамовы.

На мой погляд, Еўрапейская камісія вельмі сур’ёзна паставіцца да вынікаў дадзенага апытання. Сярод іншых чыннікаў, якія паўплывалі на ініцыяванне апытання, ёсць і эканамічны. Згодна з тэкстам прэс- рэлізу Еўракамісіі ад 7 лістапада мінулага года, краіны ЕС намераныя прыкладаць больш намаганняў, каб павялічыць колькасць турыстаў, якія іх наведваюць, — гэта ўнёсак у эканоміку і адзін са сродкаў барацьбы з наступствамі эканамічнага крызісу».

Візавы кодэкс і агульная візавая палітыка тычацца толькі кароткатэрміновых віз («шэнгенскія візы» на 90/180 дзён) і ўжываюцца ў 22 краінах–сябрах ЕС (Бельгія, Чэшская Рэспубліка, Данія, Германія, Эстонія, Грэцыя, Іспанія, Францыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Венгрыя, Мальта, Нідэрланды, Аўстрыя, Польшча, Партугалія, Славенія, Славакія, Фінляндыя і Швецыя) і чатырох асацыяваных дзяржавах (Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя).

https://www.traditionrolex.com/8