https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сфатаграфаваўшы код на смартфон, можна тут жа праслухаць аўдыёінфармацыю пра помнік</p>

Сфатаграфаваўшы код на смартфон, можна тут жа праслухаць аўдыёінфармацыю пра помнік, паведамляе «Еўрарадыё».

Ідэя з кодамі належыць музею-запаведніку «Нясвіж». Інфармацыя існуе на чатырох мовах: беларускай, польскай, англійскай і рускай. Апроч інфармацыі аўдыёгіда, па QR-коду можна патрапіць на сайт музея-запаведніка і атрымаць дадатковую інфармацыю пра гэтыя гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Коды вялікага памеру ўсталяваныя на замку Радзівілаў, касцёле Божага Цела, гарадской ратушы 1596 года, Слуцкай браме, Доме на рынку, колішніх кляштарах бенедыктынак і бернардынцаў.

Асноўная задача QR-кодаў у Нясвіжы — зрабіць дасяжнай інфармацыю пра помнікі архітэктуры нават для тых турыстаў, якія не трапілі на экскурсіі.

1



https://www.traditionrolex.com/8