https://www.traditionrolex.com/8
<p>Польшчу наведвае ўсё больш грамадзян Беларусі. Галоўным чынам гаворка ідзе пра жыхароў памежных рэгіёнаў РБ. Ці беларусы сталі раптам паважаць турыстычныя прываблівасці суседняй краіны? А можа, мэта іх прыездаў зусім іншая?</p>
2012 год быў рэкордным па колькасці віз, выдадзеных польскімі консульствамі ў Беларусі, паведамляе Polskie Radio S.A.

Польшчу наведвае ўсё больш грамадзян Беларусі. Галоўным чынам гаворка ідзе пра жыхароў памежных рэгіёнаў РБ. Ці беларусы сталі раптам паважаць турыстычныя прываблівасці суседняй краіны? А можа, мэта іх прыездаў зусім іншая?

У мінулым годзе Польшча была краінай, якую грамадзяне Беларусі наведвалі найбольш ахвотна. Паводле статыстычных дадзеных, летась краіну наведала ажно 3 мільёны 330 тысяч беларусаў. Для параўнання: за гэты час у Расію і Украіну выязджала 3 мільёны 280 тысяч грамадзян Беларусі, а ў Літву – 1 мільён 300 тысяч.

Большасць з беларусаў, якія прыязджаюць у Польшчу, заяўляюць пра прыватны характар візіту, што на практыцы азначае пакупкі ў крамах Беластока, Кузніцы і Саколкі.

2012 год быў рэкордным па колькасці віз, выдадзеных польскімі консульствамі ў Беларусі. Прэс-сакратар МЗС Марцін Басацкі паведаміў, што польскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы выдалі 350 тысяч такіх дакументаў.

Марцін Басацкі: У Беларусі попыт на польскія візы велізарны. Польшча знаходзіцца ў Шэнгенскай зоне, і таму, каб уехаць на яе тэрыторыю, беларусы мусяць атрымаць дазвол. Польскі бок хоча аблягчыць гэтую працэдуру. Яго палітычным і эканамічным інтарэсам з'яўляецца тое, каб у краіну прыязджала як найбольш усходніх суседзяў, то бок украінцаў, расіян, а таксама, а можа, перш за ўсё – беларусаў.

Асноўнай мэтай паездак у Польшчу з'яўляюцца пакупкі, паясняе беларускі журналіст Аляксандр Дзікавіцкі. Хаця ў беларускіх крамах поўны асартымент тавараў, то ў Польшчы яны больш танныя. Беларусы купляюць у Польшчы харчовыя прадукты, бытавую хімію, электратэхніку, вопратку і дзіцячыя тавары.

Аляксандар Дзікавіцкі: Гаворка ідзе, галоўным чынам, пра эканамічныя прычыны. У сувязі з тым, што Беларусь з'яўляецца членам Мытнага саюза з Расіяй, мыта вельмі вялікае. У Беластоку той жа тэлевізар можа быць удвая таннейшы, чым у Мінску. Не дзіўна тады, што людзі стараюцца выжыць дзякуючы гэтай розніцы. Але ў Польшчу беларусы прыязджаюць не толькі па пакупкі. Яны таксама наведваюць свае сем’і, прыязджаюць на экскурсіі і на вучобу ў польскіх ВНУ.

Па дадзеных Мытнай палаты ў Беластоку, у 2012 годзе на памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве зарэгістравана 750 тысяч дакументаў Tax Free.

На іх падставе больш за 160 тысяч беларусаў выеxалі з Польшчы з таварамі на агульную суму каля 250 млн долараў. Асаблівыя чэргі назіраюцца перад асноўнымі святамі, то бок, Калядамі і Вялікаднем.

Беларус Дзяніс жыве ў Мінску. У Польшчы ён бывае ў сярэднім раз у месяц. У тутэйшых крамах ён купляе харчовыя прадукты, але лічыць, што найбольш аплочваецца купляць хатнюю тэхніку.

Дзяніс: Зразумела, усё залежыць ад тавару, але ў Польшчы танней прыкладна на 30–40%. Я нядаўна купіў фотаапарат. У Польшчы ён каштаваў каля 960 долараў. Дадаткова я атрымаў назад таксама больш за 10% ПДВ. У Мінску за такі фотаапарат трэба заплаціць каля 1200 долараў. Так што я сэканоміў каля 300 долараў.

Некаторыя беларусы спрабуюць зарабіць на пакупках у Польшчы, напрыклад, яны едуць у Беласток, каб купіць тавар па замове.

Для тых, хто не мае ўласнага сродка транспарту, арганізоўваюцца гандлёвыя паездкі мікрааўтобусамі. Іх ладзяць не толькі ў блізкім Гродне, але таксама ў Мінску. Кошт паездкі каля 35 долараў.

Тым часам павялічваецца таксама колькасць фур, якія праходзяць мытны кантроль на польска-беларускай мяжы. У мінулым годзе памежныя пераходы ў Падляшскім ваяводстве перасяклі 476 тысяч фур, гэта на 13% больш, чым у 2011 годзе.

У цэлым мытня ў Беластоку пералічыла ў дзяржаўны бюджэт краіны каля 1 мільярдаў 700 мільёнаў злотых, у тым ліку акцызны падатак склаў 1 млрд злотых, даходы ад ПДВ – 650 мільёнаў злотых, а даходы ад мытных пошлін – 37 млн злотых.

Нягледзячы на тое, што беларусы маюць самыя высокія аплаты за шэнгенскія візы ў свеце, яны застаюцца сусветнымі лідарамі па колькасці атрыманых віз у пераліку на адну тысячу насельніцтва – 73. Гэта ў 2,5 раза больш, чым, напрыклад, у выпадку украінцаў. Толькі ў мінулым годзе беларусы атрымалі каля 700 тысяч гэткіх дакументаў.

Цікава, што беларусам вельмі рэдка адмаўляюць у выдачы візы. У мінулым годзе было толькі 3,5 тысячы такіх выпадкаў.

Польскае Міністэрства замежных спраў тлумачыць, што консульствы маглі б выдаваць больш віз, аднак для гэтага трэба павялічыць іх колькасць у Беларусі. На гэта, аднак, няма згоды беларускіх улад. Беларусь таксама не хоча падпісаць з Польшчай дамовы аб малым памежным руху.

https://www.traditionrolex.com/8