https://www.traditionrolex.com/8
<p>Для ўвядзення змен у рэжыме працы пераходу неабходны двухбаковыя дамоўленасці. Акрамя таго, у гэтым пункце пропуску значная адлегласць паміж беларускім і польскім бакамі, што ўтварае дадатковыя складанасці</p>

Памежны пераход «Брузгі – Кузніца» на сёння з’яўляецца міжнародным аўтамабільным пунктам пропуску, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». Таму скразны пешаходны або веласіпедны рух праз яго пакуль немагчымы, адзначыў нашаму радыё прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Для ўвядзення змен у рэжыме працы пераходу неабходны двухбаковыя дамоўленасці. Акрамя таго, у гэтым пункце пропуску значная адлегласць паміж беларускім і польскім бакамі, што ўтварае дадатковыя складанасці:

– Калі чалавек пройдзе пешшу і ў яго нейкія праблемы з сумежным бокам, напрыклад, польскім, то можна паспрабаваць абыйсці пункт пропуску па так званай «нейтральнай зоне» і парушыць мяжу. Зразумела, што ў гэтым выпадку мы прытрымліваемся тых пагадненняў, якія ў нас існуюць. 

Як паведаміла нашаму радыё прэс-сакратар падляшскага ваяводы Яанна Гавэл, інфраструктура памежнага пераходу ў Кузніцы прадугледжвае пешы рух. Аднак патрэбна яго мадэрнізацыя, у прыватнасці, неабходна павялічыць вышыню ўнутранай агароджы, якая аддзяляе паласу для пешых. Ваяводская ўправа склала заяўку на адпаведнае дафінансаванне.

Яна Запольская

https://www.traditionrolex.com/8