<p>Мэта – сістэматызаваць спіс помнікаў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і максімальна візуалізаваць</p>

Гродзенская грамадская ініцыятыва «Варштат ідэй» ладзіць першую агульнагарадскую акцыю «Прыпыні імгненне»,  прапануе разам павандраваць па Гродне і зрабіць фотаздымкі ўсіх помнікаў гісторыі і культуры, паведамляе "«Твой стыль».

Далучайцеся, калі і вы з Гродна (або можаце патрапіць на адзін дзень сюды) і адпавядаеце чатыром крытэрыям:

1. Маеце лічбавы фатаапарат.

2. Вольныя 13 красавіка 2013 года з 10.00 да 15.00.

3. Цікавіцеся гісторыяй Гродна.

4. Не пакутуеце на прасторавы крэтынізм. 

Таццяна Касатая, адна з ініцыятараў акцыі:

– Наша мэта – сістэматызаваць спіс помнікаў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і максімальна іх візуалізаваць. На сёння ў спісе 329 помнікаў і будынкаў. Мы хочам скласці каталог і зрабіць хаця б мінімальнае апісанне, бо ў спісе ёсць памылкі.

«Прыпыні імгненне» задумана ў гульнёвай форме. Будуць заданні, сустрэчы з цікавымі людзьмі і сюрпрыз.

Ужо маем каля 10 патэнцыйных удзельнікаў, хацелася б яшчэ з дзясятак, каб паспець зрабіць усё.

Зарэгістравацца на ўдзел у акцыі можна  тут.

Знайсці «Варштат ідэй» можна ў Facebook і ва УКантакце.

Кася Крот